8 траўня 2024, Серада, 7:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі зарабіў Дзіма Лукашэнка на продажы БелАЗаў?

20
Колькі зарабіў Дзіма Лукашэнка на продажы БелАЗаў?

Выданне «Эксперт» апублікавала традыцыйны топ-400 найбуйнейшых кампаній Расеі.

Упершыню ў рэйтынг, складзены па аб'ёме рэалізацыі ў 2012 годзе, увайшоў Гандлёвы дом «БелАЗ», піша «Завтра твоей страны».

Сумеснае прадпрыемства, створанае вытворцам кар'ерных самазвалаў «БелАЗ-холдынгам» і Прэзідэнцкім спартыўным клубам, які ўзначальвае Зміцер Лукашэнка, з'яўляецца эксклюзіўным прадстаўніком прадукцыі жодзінскага завода на рынку Расеі.

Гандлёвы дом «БелАЗ» мае долі ў некалькіх рэгіянальных збытавых і сэрвісных кампаніях Расеі. Па выніках 2012 года ён заняў 343-е месца сярод 400 найбуйнейшых кампаній Расеі. Аб'ём продажаў склаў 20 506 млн. расейскіх рублёў.

У топ-400 увайшоў таксама Міжнародны аўтамабільны холдынг «Атлант-М». Кампанія заняла 288-е выніковае месца з аб'ёмам продажаў 24 447,5 млн. расейскіх рублёў. Уладальнікамі кантрольнага пакета «Атлант-М» з'яўляюцца беларускія бізнесмены Сяргей Савіцкі і Алег Хусаенаў, а цэнтральны офіс холдынгу размешчаны ў Менску.

У топ-400 за 2011 год «Атлант-М» не ўвайшоў, а па выніках 2010 года заняў 181-е месца.

Лідарамі топ-400 сталі «Газпрам» (аб'ём рэалізацыі ў 2012 годзе 4 764 411 млн. расейскіх рублёў), НК «Лукойл» ( 3 615 691,8 млн. расейскіх рублёў) і НК «Раснафта» ( 2 098 000 млн. расейскіх рублёў).

У першую дзесятку таксама ўвайшлі РЖД, Ашчадны банк Расеі, ТНК-BP Холдынг, АФК «Сістэма», «Сургутнафтагаз», «Транснафта» і холдынг МСРК («Расейскія сеткі»). Усе гэтыя кампаніі знаходзіліся і ў леташнім рэйтынгу.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках