8 траўня 2024, Серада, 8:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брэстчанка штурмавала беларускую мяжу

24
Брэстчанка штурмавала беларускую мяжу

Брэстчанка спрабавала прарвацца праз мяжу на сваім Volkswagen і ледзь не збіла памежнікаў.

Брэсцкія памежнікі прадухілілі спробу несанкцыянаванага выезду з пункта пропуску, паведамляе партал «Виртуальный Брест». 6 кастрычніка 2013 года памежны нарад «Брэст» спрацаваў па камандзе «Бар'ер» у сувязі са спробай несанкцыянаванага выезду з пункта пропуску кіроўцы аўтамабіля Volkswagen, які накіроўваўся на ўезд у Рэспубліку Беларусь.

Жыхарка горада Брэста на сваім аўтамабілі, вяртаючыся з Нідэрландаў у Беларусь, прыбыла ў пункт пропуску. На выездзе, праігнараваўшы дарожны знак STOP і патрабаванні супрацоўнікаў памежнай службы, яна паспрабавала выехаць з пункта пропуску без завяршэння ўстаноўленых працэдур афармлення і была затрыманая памежнікамі толькі з прымяненнем імі сродкаў прымусовага спынення.

Здзейсненыя супрацьпраўныя дзеянні брэстчанка спрабавала апраўдаць сваёй няўважлівасцю.

Кіроўца аўтамабіля не толькі парушыла рытмічнасць працы пункта пропуску, але і падвергла небяспецы жыццё і здароўе супрацоўнікаў органаў памежнай службы і асоб, якія перасякалі дзяржаўную мяжу. За парушэнне рэжыму ў пункце пропуску няўважлівай брэстчанцы прызначылі штраф.

Нагадаем, у пачатку 2013 года расеец на скрадзеным BMW штурмаваў беларускую мяжу. У дачыненні да яго была ўзбуджаная крымінальная справа.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках