19 траўня 2024, Нядзеля, 20:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Машына з беларускім мясам штурмавала ўкраінскую мяжу

6
Машына з беларускім мясам штурмавала ўкраінскую мяжу

У сераду ноччу з Беларусі ва Украіну праз пункт пропуску «Даманава» на Валыні 36-гадовы ўкраінец спрабаваў прарвацца на аўтамабілі з мяса-малочнай прадукцыяй.

Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнай памежнай службы Украіны ў чацвер, пры праходжанні кантролю высветлілася, што мужчына перавозіць мясную і малочную прадукцыю беларускай вытворчасці.

Улічваючы, што ўвоз з Беларусі ва Украіну прадукцыі з свініны ў сувязі з успышкай афрыканскай чумы свіней забаронены, прадстаўнікі ветэрынарнай і мытнай службаў адмовілі ў яе перавозцы.

Пасля гэтага мужчына з'ехаў за межы пункта пропуску ў напрамку Беларусі і, абыходзячы кантроль, праз некаторы час вярнуўся. Ён на вялікай хуткасці паспрабаваў прарвацца праз дзяржаўную мяжу. Памежнікі адразу падалі каманду «Бар'ер» і спынілі транспартны сродак за 5 метраў да лініі пашпартнага кантролю. Кіроўца быў затрыманы.

Праваахоўнікі высветлілі, што мужчына спрабаваў перавезці праз мяжу амаль 170 кг мяса-і 342 кг малакапрадуктаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках