9 траўня 2024, Чацвер, 3:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Барысаве гейзер з кіпеню біў да трэцяга паверха (Відэа)

2

Учора адзін з мікрараёнаў Барысава ператварыўся ў «гарачую кропку» - падчас сантэхнічных работ прарвала вадаправодную трубу.

Гарачы струмень вады, які дасягаў узроўню трэцяга паверха, выклікаў нямала эмоцый у жыхароў мікрараёна, паведамляюць «Борисовские новости».

Бруя кіпеню і пары накіравалася з прагнілай трубы на вышыню трохпавярховага дома. Збянтэжаныя рамонтнікі глядзелі на гэта дзейства як зачараваныя. Аварыя на вадаправодзе нагадвала гейзер. Выпадковыя мінакі спыняліся, каб паглядзець на гэты цуд. Некаторыя паставіліся да здарэння з усмешкай, хтосьці быў незадаволены тым, што здарылася, а іншыя абмяркоўвалі тое, што адбываецца з рабочымі. На шчасце, ніхто з рабочых не пацярпеў. Затое не пашанцавала жыхарам мікрараёна, паколькі падачу гарачай вады адключылі на тыдзень.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках