8 траўня 2024, Серада, 22:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія медыя-дармоўшчыкі з'едуцца ў Беларусь

28
Расейскія медыя-дармоўшчыкі з'едуцца ў Беларусь

Больш за 80 расейскіх журналістаў запрасілі ў прэс-тур па Беларусі.

Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным прэс-цэнтры, перадае БелТА.

Больш за 80 журналістаў з 60 федэральных і рэгіянальных расейскіх выданняў прымаюць удзел у прэс-туры, прысвечаным актуальным пытанням супрацоўніцтва Беларусі і Расеі. Сярод журналістаў прадстаўнікі інфармацыйнага агенцтва ІТА-ТАСС, газет «Трибуна», «Правда», «Завтра», «Вечерняя Москва», «Коммуна», журнала «Российская Федерация сегодня», радио «Голос России», «Радио России».

Сёння расейскія журналісты наведваюць гродзенскае прадпрыемства СТАА «Контэ Спа», Гродзенскі абласны клінічны кардыялагічны цэнтр, СВК «Обухава», МТФ «Батараўка» СВК «Прагрэс», сядзібны комплекс «Каралінскі фальварак Тызенгаўза».

9 кастрычніка адбудзецца прэс-канферэнцыя са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Сямёнам Шапірам. Пасля яе журналісты азнаёмяцца з працай вытворчых і спартыўных аб'ектаў у Лідзе: ЗАТ «Каскад», СЗАТ «Ліпласт-СПб», ДУ «Конус», РУП «НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі», Лядовы палац, ДЮСШ па хакеі з шайбай, САК «Алімпія».

10 кастрычніка расейскіх журналістаў павязуць у Мірскі замак.

Падобныя прэс-туры рэгулярна арганізоўваюцца беларускімі ўладамі ў прапагандысцкіх мэтах. Яны фінансуюцца з дзяржаўнага бюджэту нашай краіны.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках