8 траўня 2024, Серада, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калега Грабоўскага выбіраўся з ваннай з дапамогай «Твітэру»

6
Калега Грабоўскага выбіраўся з ваннай з дапамогай «Твітэру»

Форвард клуба НХЛ «Вашынгтон Кэпіталс» Джоэль Уорд затрымаўся ў душавой кабіне і змог выбрацца з яе, толькі папрасіўшы дапамогі праз Twitter.

Інцыдэнт адбыўся 5 кастрычніка ў гасцінічным нумары ў Даласе, за некалькі гадзін да выязной гульні «Вашынгтона» супраць «Далас Старз». Выявіўшы, што не можа адкрыць дзверы знутры, Уорд напісаў твіт: «Захрас у душавой... Хто-небудзь дапамажыце?». Гэта выклікала весялосць таварышаў Уорда па камандзе. Так, напрыклад, Аляксандр Авечкін напісаў у адказ: «Хахахахахаха да лана чувааак хахахахахаха» (аўтарская арфаграфія і пунктуацыя захаваная).

Прыкладна праз 10 хвілін пасля твіта Уорда работнікі гатэля прыйшлі яму на дапамогу. Дзверы душавой так і не ўдалося адкрыць, так што Уорду давялося пералезці праз яе праз шчыліну пад столлю, а затым спусціцца па драбінах. Завяршэнне выратавальнай аперацыі захаваў на фота і тут жа выклаў у «Твітэр» яшчэ адзін хакеіст «Вашынгтона» Джон Карлсан (John Carlson), піша Lenta.ru.

«Вашынгтон» увечары таго ж дня саступіў «Даласу» - 1:2. Джоэль Уорд правёў на лёдзе прыкладна 15 хвілін, за якія яго каманда прапусціла адну з шайбаў (форвард зарабіў мінус адно ачко па сістэме /-).

Нагадаем, форвард зборнай Беларусі Міхаіл Грабоўскі падпісаў аднагадовы кантракт з «Вашынгтон Кэпіталз» пасля таго, як яго былы клуб «Таронта Мэйпл Ліфс» выставіў беларуса на драфт адмоваў.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках