8 траўня 2024, Серада, 23:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі не змаглі атрымаць перавод - на пошце скончыліся грошы

9
Менчукі не змаглі атрымаць перавод - на пошце скончыліся грошы

Паштовае аддзяленне не здолела выдаць грашовы перавод двум жыхарам Менска.

Пра гэта яны напісалі сайту charter97.org.

«Учора мы з дзяўчынай пайшлі атрымліваць перавод. Грошай не шмат - каля двух мільёнаў рублёў. Адстаялі доўгую чаргу, а калі падышлі да акенца, нам праверылі перавод, сказалі што ён ёсць і з такой непрыемнай усмешкай заявілі, што грошай няма. Стаялі два пенсіянеры разам з намі за грашыма і таксама не змаглі іх атрымаць», - пішуць яны.

Гаворка ідзе пра паштовае аддзяленне №89 у Менску. Яно размешчана на вуліцы Уманскай.

У прыёмнай Менскага філіяла РУП «Белпошта» сайту charter97.org не змаглі пацвердзіць факт таго, што ў гэтым паштовым аддзяленні ўчора раптоўна скончыліся грошы, аднак і не выключылі, што такая сітуацыя магла адбыцца. Яе магчымай прычынай была названая вялікая колькасць кліентаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках