9 траўня 2024, Чацвер, 4:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баранавіцкай чыноўніцы пагражае 6 гадоў турмы

23
Баранавіцкай чыноўніцы пагражае 6 гадоў турмы

Распачатая крымінальная справа ў дачыненні да дырэктара УКБ Баранавіцкага раёна.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу ў дачыненні да дырэктара КУП «УКБ Баранавіцкага райвыканкама». Яна падазраецца ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і нанясенні буйных стратаў прадпрыемству, піша «Ежедневник».

Людміла Дварэцкая, якая кіравала Упраўленнем капітальнага будаўніцтва некалькі гадоў, падазраецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.424 Крымінальнага кодэкса Беларусі (наўмыснае насуперак інтарэсам службы здзяйсненне службовай асобай з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці дзеянняў з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры або істотнай шкоды правам і законным інтарэсам грамадзян або дзяржаўным ці грамадскім інтарэсам). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Крымінальная справа ўзбуджаная па матэрыялах Упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Брэсцкага аблвыканкама, аператыўнікі якога праводзілі праверку дзейнасці раённага УКБ. Па дадзеных барацьбітоў з эканамічнымі злачынствамі, падазроная з ліпеня 2010 года па красавік 2012 года, злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, нанесла ўрон прадпрыемству ў памеры больш за 50 мільёнаў рублёў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках