19 траўня 2024, Нядзеля, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Палатачнік»-махляр разлічвае на дараванне

12
«Палатачнік»-махляр разлічвае на дараванне

Вярхоўны суд разгледзіць касацыйную скаргу былога начальніка сакратарыята «савета рэспублікі» Глеба Бедрыцкага 10 верасня.

Таксама будзе разгледжаная скарга яго адваката. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Вярхоўнага суда, перадае БелТА.

15 сакавіка 2013 года Менскі гарадскі суд прызнаў Глеба Бедрыцкага вінаватым у інкрымінаваных яму злачынствах і прысудзіў да 8 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Акрамя таго, паводле прысуду ў Бедрыцкага павінна быць канфіскаваная маёмасць. Таксама ён пазбаўляецца права займаць кіруючыя пасады ў дзяржаўных органах кіравання і пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, тэрмінам на 5 гадоў. Тэрмін адбыцця пакарання вылічаецца з 15 сакавіка 2013 года, у яго будзе ўключаны тэрмін, на працягу якога Бедрыцкі знаходзіўся пад вартай.

Былы начальнік сакратарыята «савета рэспублікі» Беларусі Глеб Бедрыцкі быў затрыманы ў кастрычніку 2011 года ў сваім працоўным кабінеце па падазрэнні ў крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі і ў злоўжыванні службовым становішчам. Пазней ён накіроўваў прашэнне на імя Лукашэнкі аб вызваленні яго ад крымінальнай адказнасці, аднак яно было адхілена.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках