8 траўня 2024, Серада, 7:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незвычайная Беларусь вачыма Алеся Марачкіна

4
Незвычайная Беларусь вачыма Алеся Марачкіна

Вядомы беларускі мастак рыхтуе выставу ўнікальных карцін.

Пра гэта Алесь Марачкін паведаміў сайту charter97.org

«Зараз я рыхтуюся да выставы ў галерэі мастацтваў на праспекце Незалежнасці, таму што ў Нацыянальны мастацкі музей мяне не пускаюць. Я працую над серыяй карцін, якія называю «Метамарфозы». Яны звязаныя з паданнямі і легендамі. Таксама будуць выстаўленыя творы, якія я зрабіў падчас пленэраў на Віцебшчыне», - адзначыў мастак.

Марачкін падкрэсліў, што на іх намаляваныя даволі ўнікальныя курганы і капішчы, якія захаваліся.

«Акрамя гэтага, я абагульняю тое, што ўжо было створана раней. Выстава будзе насіць назву «СтART-60». Гэта азначае 1960-я гады, калі я пачаў выстаўляцца. Я таксама пакажу працы ранняга перыяду, якія носяць нонканфармісцкі характар. Гэта непраграмныя і нават трохі бунтарскі працы. Усяго будзе выстаўлена каля 20 твораў», - сказаў Алесь Марачкін.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках