9 траўня 2024, Чацвер, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Алексіевіч - у тройцы фаварытаў на «Нобеля»

13
Святлана Алексіевіч - у тройцы фаварытаў на «Нобеля»

Беларуская пісьменніца ўвайшла ў тройку фаварытаў Нобелеўскай прэміі па літаратуры па версіі букмекерскай канторы Ladbrokes.

Стаўкі на яе прымаюцца ў суадносінах 6 да 1. Раней Святлана Алексіевіч не была заўважаная ў ліку найбольш верагодных кандыдатаў на прэмію; з-за чаго букмекеры рэзка павысілі яе шанцы - невядома, піша Lenta.ru.

Увагу да беларускай пісьменніцы мог прыцягнуць выхад яе кнігі «Час сэканд-хэнд», якая завяршае серыю «Галасы Утопіі». У жніўні, калі кніга выйшла па-шведску, мясцовыя газеты абвясцілі Святлану Алексіевіч прэтэндэнткай на Нобелеўскую прэмію; высокія ацэнкі працы далі і рэцэнзенты з іншых краін. У пачатку верасня «Час сэканд-хэнд» выйшла па-руску.

Пісьменніцы 65 гадоў. Славу ёй прынесла дэбютная кніга «У вайны - не жаночы твар» (1983), якая некалькі гадоў праляжала на паліцы і выйшла толькі з пачаткам перабудовы. Далей выйшлі кнігі «Апошнія сведкі» (1985) - пра дзіцячы погляд на Вялікую Айчынную, «Цынкавыя хлопчыкі» - пра вайну ў Афганістане, «Зачараваныя смерцю» - зборнік апавяданняў самагубцаў, «Чарнобыльская малітва» - аб наступствах аварыі на АЭС. Кнігі былі напісаныя на рускай мове. З пачатку XXI стагоддзя Святлана Алексіевіч жыве за мяжой.

Першае месца ў спісе Ladbrokes па-ранейшаму займае японец Харукі Муракамі з каэфіцыентам 5 да 2. На другое месца прасунулася канадка Эліс Мунро, шматгадовы прэтэндэнт на Нобелеўскую прэмію. Нідэрландскі драматург Юн Фосе, які раней, падобна Алексіевіч, здзейсніў раптоўны рывок з канца спісу бліжэй да яго пачатку, цяпер займае шостае месца (9 да 1).

Нобелеўскую прэмію па літаратуры ўручаць 10 кастрычніка 2013 года. Нобелеўскі тыдзень пачаўся з уручэння прэміі па фізіялогіі і медыцыне траім амерыканскім навукоўцам, які даследвалі механізм, дзякуючы якому клеткі абменьваюцца сігналамі адна з адной - так званы везікулярны транспарт. 8 кастрычніка прэміяй па фізіцы ўзнагародзілі Піцера Хігса і Франсуа Энглера, якія растлумачылі з'яўленне масы ў элементарных часціц.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках