8 траўня 2024, Серада, 10:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У пятніцу да +19°С

5
У пятніцу да +19°С

У Беларусі ў бліжэйшы час істотна пацяплее.

У бліжэйшыя трое сутак, 9-11 кастрычніка, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў цёплай паветранай масе.

Заўтра істотных ападкаў не прагназуецца. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах згусціцца туман. Вецер паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +5.. +11°С, максімальная днём +11.. +17°С, піша pogoda.by.

У чацвер, 10 кастрычніка, абыйдзецца ў асноўным без ападкаў, толькі месцамі па Брэсцкай вобласці магчымы невялікі дождж. Ноччу і раніцай дзе-нідзе ўтворыцца туман. Вецер паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +4..+10°С, максімальная днём +12..+17°С. У пятніцу, 11 кастрычніка, на большай частцы нашай краіны ападкаў па-ранейшаму не чакаецца, толькі днём па паўночным усходзе рэспублікі ў асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. У перадранішнія гадзіны месцамі згусціцца туман. Вецер няўстойлівы слабы. Начныя мінімумы складуць +4..+10°С, днём паветра прагрэецца да +12..+17°С, па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці - да +19°С.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках