8 траўня 2024, Серада, 23:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шуневіч не трапіў у Люксембург

15
Шуневіч не трапіў у Люксембург

Кіраўнік беларускага МУС не ўзяў удзел у сустрэчы, якая прайшла ў Люксембургу.

Замест Ігара Шуневіча на пасяджэнні міністраў юстыцыі і ўнутраных спраў краін ЕЗ і «Усходняга партнёрства» апынуўся ягоны першы намеснік Валянцін Міхневіч. Пры гэтым, на сустрэчу збіраўся ехаць сам кіраўнік МУС, паведамляе «Радыё Рацыя».

Сустрэча міністраў адбылася ў рамках паседжання Рады Еўразвязу 7-8 кастрычніка ў Люксембургу. Яе ўдзельнікі заявілі пра важнасць працягу працы, у тым ліку з Радай Еўропы, каб гарантаваць адпаведнасць усіх судовых сістэм еўрапейскіх стандартаў, а таксама дамагчыся незалежнай, бесстаронняй, падсправаздачнай і эфектыўнай судовай сістэмы і гарантый доступу да правасуддзя.

У заяве адзначаецца, што дасягнутая дамоўленасць аб узмацненні судовага супрацоўніцтва ў грамадзянскіх і крымінальных справах, у тым ліку праз заахвочванне далучэння да адпаведных шматбаковых канвенцый рады Еўропы і Гаагскай канферэнцыі.

«Усё нармальна, калі б не адна акалічнасць: хто мог прадстаўляць Беларусь персанальна? Прадстаўляць Беларусь персанальна магла б асоба, якая наўпрост ўдзельнічала ў допытах ўдзельнікаў 19 снежня. Нагадаю, што яго папярэднік генерал Куляшоў таксама ездзіў з нагоды гэтых пытанняў у Францыю. У Беларусі гэтыя органы займаюцца не толькі крымінальным, але і палітычным вышукам», - заявіў палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі.

Ініцыятарам сустрэчы ў Люксембургу выступіла Літва, якая старшынюе ў ЕЗ. Вільня, як адзначаецца ў афіцыйным паведамленні, разглядае магчымасць правядзення сустрэч міністраў юстыцыі і ўнутраных спраў на рэгулярнай аснове з мэтай маніторынгу прагрэсу і палітычных кірункаў супрацоўніцтва ў гэтым вымярэнні «Усходняга партнёрства».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках