5 траўня 2024, Нядзеля, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эма Шаплін - калейдаскапічнае сапрана ў Менску

1

21 лістапада ў Палацы Рэспублікі выступіць французская спявачка Эма Шаплін - уладальніца ўнікальнага голасу.

У яе на рахунку тры сольных альбома, а таксама праекты са Стынгам, Пітэрам Гэбрыэлам, Хасэ Карэрасам і Пласіда Дамінга.

«У дзяцінстве яна была настолькі сарамлівая, што саромелася зрабіць гук, не тое што заспяваць. Ды і ў сям'і музыкаў не было, каб неяк абудзіць Музыку, якая драмала ў ёй. Але ў 11 гадоў яна пачула арыю Царыцы ночы з оперы Моцарта «Чароўная флейта» і яе жыццё перавярнулася. У 14 яна стала займацца музыкай, а ў 19 гадоў упершыню выйшла на сцэну пад псеўданімам Эма Шаплін - дзяўчынка-шаптуха засталася ў мінулым.

Яе музыка - дзіўнае спалучэнне класікі і сучасных уплываў, цудоўнай мелодыкі і поп-матываў. Дэбютны альбом «Carmine Meo» (1997) разышоўся тыражом у некалькі мільёнаў экземпляраў, зрушыўшы ў хіт-парадах пласцінкі Мадоны і Селін Дыён.

Затым быў саўндтрэк да фантастычнага фільму «Red Planet» (2000), дзе яна апынулася ў адной кампаніі са Стынгам і Пітэрам Гэбрыэлам. У 2002 годзе ў рамках канцэрту «Christmas In Moscow» яна спявала разам з Хасэ Карэрасам і Пласіда Дамінга», - паведамілі арганізатары канцэрту сайту charter97.org.

У сваёй творчасці Эма Шаплін не баіцца эксперыментаваць - яе другі альбом «Eterna» (2002) быў запісаны на лацінскай і стара-італьянскай, якую выкарыстоўвалі Дантэ і Петрарка. «Гэта мова, якая спявае сама па сабе», - лічыць яна. Трэці альбом «Macadam Flower» (2009) у сваю чаргу здзівіў многіх менавіта музычнымі эксперыментамі - украпінамі рока і электронікі.

За разнастайнасць вакалу яе голас празвалі «калейдаскапічным сапрана». Але пры гэтым галоўнае ў яе музыцы - дзіўная гармонія, якую лёгка адчуць. Сама спявачка называе гэты стан лагодай.

Канцэрт адбудзецца ў Палацы рэспублікі ў 19.30. Квіткі: 360 тыс - 1 млн. 210 тыс.

21 лістапада ў Палацы Рэспублікі выступіць французская спявачка Эма Шаплін
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках