5 траўня 2024, Нядзеля, 8:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Vinsent дасць бясплатны канцэрт у Менску

4

15 кастрычніка ў клубе «RE:PUBLIC» пройдзе бясплатны канцэрт беларускіх гуртоў.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў музыка Зміцер (Vinsent) Папко.

«Гэта будзе фестываль, які называецца «Зробім лепш». На ім мы будзем іграць як старыя, так і новыя трэкі. Мэта гэтага фестывалю - азнаямленне людзей з новай беларускай музыкай. Адметнай рысай будзе бясплатны ўваход, але кожны, хто пажадае, можа набыць квіток прама ў зале. Такім чынам пачнецца серыя бясплатных канцэртаў са свабодным уваходам, і, скажам так, добраахвотным краўдфандынгам», - адзначыў беларускі рэпер.

Усяго ў канцэрце, які пройдзе 15 кастрычніка ў менскім клубе «RE:PUBLIC», прымуць удзел чатыры гурта: NAVI, HURMA, AMAROKA І VINSENT.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках