8 траўня 2024, Серада, 20:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Жыве Беларусь!» атрымаў Гран-пры кінафестывалю ў Стамбуле

5
«Жыве Беларусь!» атрымаў Гран-пры кінафестывалю ў Стамбуле

Фільм «Жыве Беларусь!» узнагароджаны галоўным прызам на кінафестывалі «Злачынства і пакаранне» ў Стамбуле.

Фільм паказалі на фестывалі тройчы - 15, 17 і 19 верасня, перадае «Радыё Свабода». Яго на фестывалі прадставілі сусцэнарыст фільма і журналіст Франак Вячорка і выканаўца галоўнай ролі Зміцер Вінцэнт Папко.

Журы выбірала пераможцу з 10 стужак з Германіі, Харватыі, Іспаніі, Канады, Ізраіля і іншых краін. Усяго на фестывалі паказалі каля 150 фільмаў.

3-ці Міжнародны кінафестываль «Злачынства і пакаранне» праходзіў з 13 па 19 верасня ў турэцкім Стамбуле. Акрамя кінафестывалю ў гэты ж час праходзіла міжнародная акадэмічная канферэнцыя, прысвечаная правам чалавека.

13 верасня стала вядома, што фільм перамог у секцыі «Панарама» кінафестывалю ў Гдыні. Раней «Жыве Беларусь!» атрымаў узнагароду за лепшы сцэнар на кінафестывалі ў Бруселі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках