18 траўня 2024, Субота, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Vinsent і Sciana далі сумесны канцэрт у Вільні (Фота)

19 мая ў Вільні прайшоў канцэрт «Салідарнасць з Беларуссю».

У клубе «Propaganda» выступілі беларускія выканаўцы Vinsent і Sciana. Канцэрт быў арганізаваны моладзевай асацыяцыяй StudAlliance ў межах праекта «Беларуская вясна ў Вільні». Мэта праекта - інфармаванне жыхароў Літвы аб грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі праз музыку, мастацтва і грамадскую актыўнасць.

Хэдлайнерам канцэрту стаў беларускамоўны рэпер Vinsent. Акрамя ўжо вядомых песень, ён выканаў песню «Ні кроку назад», якая стала саўндтрэкам да скандальнага фільма «Вышэй за неба».

Паслухаць музыкаў прыйшлі студэнты Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэта і беларусы Літвы, якія актыўна падпявалі выканаўцам і скандавалі «Жыве Беларусь».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках