5 траўня 2024, Нядзеля, 0:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ацяпленне ў беларускіх турмах яшчэ не ўключалі

9
Ацяпленне ў беларускіх турмах яшчэ не ўключалі

Сваякі беларускіх палітвязняў распавялі, як ідуць справы з падключэннем ацяплення ў турмах і калоніях.

Апошнім часам нашы чытачы паведамлялі аб тым, што ў іх дамах да гэтага часу няма ацяплення. Сайт charter97.org даведаўся ў сваякоў палітычных вязняў, ці ёсць праблемы з падачай цяпла ў месцах пазбаўлення волі.

«Эдуард тэлефанаваў і казаў, што ў яго ўсё нармальна і ён вучыцца. Сказаў, што ацяпленне да гэтага часу не ўключана, але дазволілі насіць цёплую вопратку. Калі ўключаць - невядома», - сказала Марына Лобава, маці палітвязня Эдуарда Лобава.

Жанчына дадала, што калі ўсё будзе нармальна, то ў панядзелак яе сын сустрэнецца з ксяндзом.

«Наколькі я ведаю, там вельмі холадна, і нават супрацоўнікі не распранаюцца і ходзяць у верхняй вопратцы. І гэта не дзіўна, таму што гэта ўсё ж такі сцены, якія выграваюцца вельмі павольна. Яшчэ не ва ўсе кватэры падалі цяпло, то што ўжо казаць пра турмы», - адзначыла жонка палітычнага вязня Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.

Нагадаем, маладафронтавец Эдуард Лобаў асуджаны на чатыры гады калоніі паводле абвінавачвання ў хуліганстве, ён адбывае пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі. Яго і лідара «Маладога фронту» Зміцера Дашкевіча абвінавацілі ў тым, што яны нібыта збілі мінакоў у Менску. Гэта здарылася за дзень да прэзідэнцкіх выбараў. У судзе «пацярпелыя» давалі паказанні, схаваўшы твары ад публікі. Лобаў і Дашкевіч заявілі, што бойку справакавалі спецслужбы.

Мікалай Статкевіч быў адным з кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2010 года. Арыштаваны пасля масавай дэманстрацыі пратэсту супраць іх фальсіфікацый. 26 траўня 2011 года палітык быў асуджаны судом Партызанскага раёна Менска да 6 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Пастановай суда ад 12 студзеня 2012 умовы адбыцця пакарання былі змененыя на больш жорсткія, пераведзены з калоніі №17 у Шклове ў турму №4 Магілёва.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках