5 траўня 2024, Нядзеля, 0:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аліеў «набраў» на выбарах 83,89% галасоў

49
Аліеў «набраў» на выбарах 83,89% галасоў

У Азербайджане ў 19:00 паводле мясцовага часу завяршылася галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах.

Дзеючы прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, паводле папярэдніх афіцыйных дадзеных, перамагае з 83,89% галасоў.

Пра гэта паведамляе Trend са спасылкай на НВА «Альянс супрацоўніцтва». Другое месца заняў кандыдат ад аб'яднанай апазіцыі Джаміль Гасанлы. За яго галасы аддалі 8,2% выбаршчыкаў. На трэцім месцы - Ігбал Агазадзе (2%). Астатнія кандыдаты, паводле дадзеных сацыёлагаў, набралі менш за 1%, паведамляе Росбалт.

Паводле звестак партала АПА, яўка на выбарах склала 63%. Першасныя дадзеныя аб канчатковых выніках кожнага кандыдата будуць апублікаваныя ноччу.

Як паведамлялася, у прэзідэнцкіх выбарах, якія праходзілі ў Азербайджане 9 кастрычніка, удзельнічалі дзесяць кандыдатаў.

Нагадаем, назіральнікі сёння паведамлялі пра масавыя парушэнні падчас галасавання на выбарах прэзідэнта Азербайджана.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках