5 траўня 2024, Нядзеля, 4:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК прызначыў дадатковыя экспэртызы ў справе аб смерці на Валадарцы

9
СК прызначыў дадатковыя экспэртызы ў справе аб смерці на Валадарцы

Дадатковыя экспэртызы будуць праведзены ў крымінальнай справе, распачатай у сувязі са смерцю ў менскім следчым ізалятары асуджанага Ігара Пцічкіна.

Пра гэта паведамілі ва ўправе Следчага камітэта Беларусі ў Менску, паведамляе БелТА.

«У мэтах поўнага, усебаковага і аб'ектыўнага высвятлення ўсіх абставін расследавання крымінальнай справы, следству трэба будзе правядзенне прадугледжаных законам следчых дзеянняў і мерапрыемстваў, а таксама дадатковых экспэртных даследаванняў, якія знаходзяцца ў кампэтэнцыі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз», - адзначылі ва ўправе.

З маці памерлага, прызнанай у справе пацярпелай, у прысутнасці абаронцы праведзеныя запланаваныя следчыя дзеянні. «У прыватнасці, пацярпелая азнаёмленая з высновамі спецыялістаў у шэрагу закончаных экспертыз», - патлумачылі ва ўправе СК.

Управа Следчага камітэта Беларусі ў Менску працягвае расследаванне крымінальнай справы, распачатай у дачыненні працаўніка медыцынскай часткі следчага ізалятара №1 дэпартамэнта выканання пакаранняў МУС Менска і Менскай вобласці, які падазраецца ў неналежным выкананні прафесійных абавязкаў, што пацягнула з неасцярожнасці смерць асуджанага Ігара Пцічкіна.

«Папярэдняе следства ў крымінальнай справе праводзіцца следчай групай з ліку найбольш дасведчаных супрацоўнікаў следчай ўправы СК Менска», - падкрэслілі ва ўправе.

Нагадаем, што мянчук Ігар Пцічкін памёр у следчым ізалятары №1 4 жніўня 2013 года. Смерць Ігара надышла пасля 4 дзён, праведзеных ім у ізалятары.

Цяпер Маскоўскім раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь вядзецца праверка паводле факту смерці Ігара Пцічкіна. 4 верасня 2013 года тэрміны правядзення праверкі падоўжаныя да 4 лістапада 2013 года. Да цяперашняга часу родным невядомая афіцыйная прычына смерці Ігара. Паводле адной з версій, Ігар Пцічкін быў збіты групай для здушэння беспарадкаў у следчым ізалятары.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках