27 красавiка 2024, Субота, 6:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Валадарцы забілі зняволенага

204
На Валадарцы забілі зняволенага

4 жніўня ў СІЗА №1 Менска загінуў зняволены Ігар Пцічкін.

Менчук быў асуджаны на два месяцы арышту судом Завадскога раёна па артыкуле 417 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Ігара Пцічкіна прызналі вінаватым у тым, што ён кіраваў транспартным сродкам, не маючы на тое правоў. Справа ў тым, што за два гады да гэтага суд забараніў яму сядаць за руль аўтамабіля на працягу пяці гадоў.

Падчас пасяджэння Ігар Пцічкін прызнаў сваю віну. 30 ліпеня ён прыбыў у РУУС Завадскога раёна, адкуль маладога чалавека этапавалі ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Менску, дзе ён павінен быў адбываць пакаранне.

Праз чатыры дні супрацоўнікі турмы патэлефанавалі маці Ігара Пцічкіна і паведамілі аб яго смерці. Ёй сказалі што ў хлопца, які ніколі нічым сур'ёзным не хварэў, адбылося спыненне сэрца. Без дазволу маці яго цела адправілі ў морг і зрабілі анатамаванне. Пазней, падчас працэдуры апазнання родныя ўбачылі шматлікія гематомы, сінякі, раны. Няўзброеным вокам былі прыкметныя пераломы рэбраў, а на запясцях - бачныя сляды бранзалетаў і адкрытыя раны.

Заключэнне аб смерці і дакументы з вынікамі судмедэкспертызы сваякам вязня на рукі не далі, нічым гэта не матывуючы. Жанна Пцічкіна, маці Ігара, распавяла сайту charter97.org, што іх паабяцалі аддаць пазней. Яна не верыць у натуральную смерць сына.

«На Валадарцы мне сказалі, што ён быў алкаголікам і наркаманам, кідаўся на людзей. Але гэта не так. Ігара добра ведаюць суседзі, ён і мухі пакрыўдзіць не мог. Ён рос без бацькі, з 15 гадоў працаваў», - кажа жанчына.

Яна сказала, што ў СІЗА не змаглі ёй паведаміць нават дакладны час смерці Ігара.

«Мне патэлефанавалі 4 жніўня, сказалі, што сын памёр і мне трэба прыехаць на Валадарку. Там адзін супрацоўнік сказаў, што смерць наступіла ў 6 раніцы, іншы - што ў 8.45. Мяне прымусілі падпісаць паперу пра тое, што цела выдалі на рукі, хоць яно знаходзілася ў моргу. Я паехала туды. Супрацоўніца нічога мне не стала казаць, таму што за некалькі хвілін да гэтага яна размаўляла са следчым», - распавяла Жанна Пцічкіна.

Пахаванне Ігара Пцічкіна праходзяць сёння. Яго маці збіраецца расследаваць смерць сына і дамагчыся праўды.

Асцярожна, шакавальныя фота 

Гэта не першы выпадак гвалтоўнай смерці зняволеных у СІЗА №1 Менска.

У лісце аднаго са зняволеных, які зараз адбывае пакаранне ў адной з беларускіх калоній, маюцца сведчанні аб трагічнай падзеі, якая мела месца ў другой палове дня 11 чэрвеня 2010 года. Зняволены памёр ад пабояў, нанесеных ахоўнікамі турмы.

Напісаць каментар 204

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках