4 траўня 2024, Субота, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыянты ў цывільным збіваюць гандляроў з Каўказа

65
Міліцыянты ў цывільным збіваюць гандляроў з Каўказа

Людзей вывозяць у Курапаты, збіваюць і падвяргаюць здзекаванням.

Праз лідара прадпрымальніцкага руху Алеся Талстыку прадпрымальнікі паскардзіліся на масавы гвалт з боку асоб у цывільным, якія іх хапалі, білі, запалохвалі.

Індывідуальны прадпрымальнік, прадстаўнік руху «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» Талстыка паведаміў «Радыё Свабода» пра інцыдэнт на менскім рынку «Экспабел», тым, што здарылася 8 лістапада паміж 9-ю і 10-ю раніцы.

«Прыехалі каля 40 невядомых у цывільным на двух аўтобусах. Яны называліся міліцыянтамі, але дакументаў не прад'яўлялі. Па двое невядомыя падыходзілі да кожнага гандлёвага месца, да гандляроў, якія працуюць на адкрытых радах і з'яўляюцца замежнікамі - азербайджанцамі, армянамі, таджыкамі і іншымі. Калі тыя не мелі з сабой дакументаў для легальнай працы, іх забіралі, заводзілі ў аўтобус. Тых, у каго быў з сабой від на жыхарства, не чапалі. У аўтобусах іх вывозілі ў лес, у раён Курапатаў, і збівалі. У прыватнасці, білі па нырках, душылі капюшонамі куртак, прымушалі прысядаць, запалохвалі, перапісвалі нумары тэлефонаў».

Талстыка асабіста не быў сведкам гэтага інцыдэнту. Яму расказалі пра яго пацярпелыя гандляры, якія баяцца помсты, таму не называюць сваіх прозвішчаў.

Збітыя замежнікі не пісалі ніякіх заяваў у міліцыю ці пракуратуру, таму што баяцца помсты і дэпартацыі.

Па словах Талстыкі, усяго пацярпелі каля 40 чалавек. Яны сцвярджаюць, што іх білі перш за ўсё, каб запалохаць і каб у Беларусі не ўзнікла інцыдэнтаў, падобных да таго, які адбыўся ў маскоўскім Бірулёва.

Фота з архіву

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках