2 чэрвеня 2024, Нядзеля, 4:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намесніка генпракурора Беларусі звольнілі за закрыццё гучнай справы

40
Намесніка генпракурора Беларусі звольнілі за закрыццё гучнай справы

Лукашэнка пракамэнтаваў сітуацыю вакол звальнення намесніка генеральнага пракурора Аляксандра Архіпава.

Пра гэта сёння ішла размова на сустрэчы правадыра з генеральным пракурорам Аляксандрам Канюком, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Лукашэнка запатрабаваў адрапартаваць аб канкрэтных крымінальных справах, у тым ліку карупцыйных, якія маюць грамадскае гучанне і знаходзяцца ў яго на кантролі. "Пасля таго як нам давялося адмовіцца ад паслуг вашага намесніка Архіпава, гэта мяне пачынае насцярожваць. Можа, у нас сапраўды ў праваахоўных органах асобныя людзі займаюцца не тым, чым трэба. Недапушчальна, калі мы адмаўляем у даверы намесніку генеральнага пракурора, звальняем яго. Гэта ненармальна", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Сябрукі там яго уцягнулі ў гэтую авантуру, чалавека забілі, п'яны кіроўца. Не важна, якія ў іх там былі стасункі, але чалавек загінуў. Уявіце, як рэагуе на гэта сям'я. З дапамогай улады гэтую справу замялі. Што падумаюць людзі, навакольныя, сям'я? Падумаюць, што ў нас улады няма? Дзе справядлівасць? Таму пракантралюйце, якія робяцца захады", - сказаў ён.

Раней афіцыйна пра звальненне намесніка генеральнага пракурора Аляксандра Архіпава нідзе не паведамлялася, але ягонае імя знікла з раздзелу "Кіраўніцтва" на сайце Генпракуратуры.

Дзяржаўны радца юстыцыі 3 класа Аляксандр Архіпаў быў прызначаны на пасаду намесніка генпракурора блізу года таму, пасля таго як сваёй пасады пазбавіўся Віктар Конан, які апекаваўся адным з ключавых кірункаў - барацьбой з карупцыяй. Паводле няспраўджанай інфармацыі, Архіпаў апекаваўся наглядам за следствам. На мінулым тыдні ён павінен быў праводзіць прыйманне грамадзян у Барысаве.

У 2011 годзе Архіпаў быў уключаны ў спіс дзяржчыноўнікаў, у дачыненні да якіх дзейнічаюць санкцыі Еўразвязу.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках