10 траўня 2026, Нядзеля, 18:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Елка ў беларускіх лясах можа застацца толькі на поўначы краіны

24
Елка ў беларускіх лясах можа застацца толькі на поўначы краіны

Што адбываецца?

У Беларусі – чарговая хваля ўсыхання елкі. Паводле прагнозаў навукоўцаў, магчыма, гэты від хутка застанецца толькі на поўначы краіны. Пра гэта расказаў першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Аляксандр Драгун.

Праз змены клімату ў апошнія гады ідзе масавае ўсыханне ельнікаў. Дрэвы пашкоджвае і караед-тыпограф. Летась ад яго моцна пакутавала хвоя.

Толькі ў 2024 годзе ў санітарных мэтах высякаюць мільён кубоў ельніка.

Раней паведамлялася, што дзякуючы кантынентальнасці клімату яловыя лясы будуць развівацца на поўначы і ўсходзе краіны.

Паводле прагноза, да 2050 года прырост хваёвых лясоў у Беларусі можа зменшыцца на 8-10%. Пры гэтым дуб будзе адной з нямногіх драўняных парод, якая можа павысіць прырост да 5%.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках