10 траўня 2026, Нядзеля, 19:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Lamborghini паказала наймагутнейшы суперкар у сваёй гісторыі

Lamborghini паказала наймагутнейшы суперкар у сваёй гісторыі

Fenomeno Roadster атрымаў гібрыдную ўстаноўку магутнасцю 1080 конскіх сіл.

Прадстаўлены новы Lamborghini Fenomeno Roadster. Агрэсіўны суперкар магутнасцю 1080 конскіх сіл разганяецца да сотні за 2,4 с.

Усяго выпусцяць 15 такіх аўто, а цана Lamborghini Fenomeno Roadster перавышае 3 мільёны еўра. Пра навінку распавялі на сайце італьянскага аўтавытворцы.

Як і купэ Fenomeno, кабрыялет базуецца на мадэлі Lamborghini Revuelto і захоўвае клінопадобны сілуэт, аднак яго дызайн яскравейшы і значна больш агрэсіўны — з павялічанымі паветразаборнікамі і арыгінальнымі Y-падобнымі ліхтарамі.

Абвес і завостраны спойлер павялічылі прыціскную сілу. Аўто пафарбавалі ў сіні і чырвоны — колеры горада Балоння, недалёка ад якога размешчаная штаб-кватэра Lamborghini.

Кампановка салона Lamborghini Revuelto не змянілася, аднак у аздабленні цяпер пераважаюць карбон і алькантара. Акрамя таго, усталявалі новыя спартыўныя сядзенні.

Поўнапрывадны суперкар Lamborghini Fenomeno Roadster захаваў плагін-гібрыдную ўстаноўку з 6,5-літровым бензінавым V12 і трыма электрарухавікамі, аднак яе аддача вырасла да 1080 конскіх сіл.

Паскарэнне да 100 км/г займае 2,4 с, а да 200 км/г — 6,8 с. Максімальная хуткасць перавышае 340 км/г. Аўто атрымала рэгуляваныя амартызатары і карбона-керамічныя тармазы, а таксама спецыяльна для яго распрацавалі адмысловыя шыны Bridgestone Potenza Sport памерам 265/30 ZRF21 спераду і 355/25 ZRF22 ззаду.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках