28 красавiка 2024, Нядзеля, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

50 фактаў за бел-чырвона-белы сцяг

48

Факты беларускай гісторыі, пачынаючы XV стагоддзем і заканчваючы сучаснасцю, бясспрэчна даказваюць каштоўнасць і значнасць нацыянальнай сімволікі.

Гэтыя сведчанні сталі асновай і зместам абгрунтавання, якое было падрыхтавана грамадскімі актывістамі разам з гісторыкамі і навукоўцамі для Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і накіраваны туды разам са зваротам дадаць бел-чырвона-белы сцяг у спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, паведамляе «Радыё Свабода».

1. 1410 год

Беларускія даследчыкі браты Іван і Антон Луцкевічы знайшлі ў адным з аль-кітабаў звесткі пра татарскую конніцу, якая брала ўдзел у Грунвальдскай бітве пад бел- чырвона-белым сцягам Вітаўта Вялікага з нашытымі на яго паўмесяцам і зоркай. Менавіта з прычыны прыналежнасці бел-чырвона-белага палотнішча выдатнаму дзяржаўнаму дзеячу нацыянальна-вызваленчы рух пачаў актыўна прапагандаваць яго як гістарычны сцяг беларусаў.

2. 1444 год

Чырвоны крыж на белым палатне - баявы сцяг войскаў ВКЛ у XV стагоддзі. Паводле гравюры «Бітва пад Варнай» з хронікі Марціна Бельскага.

3. Каля 1520 года

Створана вялікае палотнішча «Бітва пад Оршай 8 верасня 1514 года». Яго аўтар, мяркуюць гісторыкі, быў удзельнікам бітвы, а захоўваецца яно ў варшаўскім Нацыянальным музеі. На карціне з фатаграфічнай дасканаласцю адноўлены дэталі перамогі над утрая большым маскоўскім войскам.

Літоўская кавалерыя карысталася сцягам Святога Георгія з чырвоным крыжам на белым палатне, які, хутчэй за ўсё, стаў прататыпам бел-чырвона-белага сцяга.

4. ХVI стагоддзе

У Вялікім Княстве Літоўскім вялікі распаўсюд атрымаў шляхецкі герб «Котвіч»: «у срэбным полі чырвоны пояс» - з выявай бел-з чырвоназ -белага сцяга.

5. 1605 год

Пасля Люблінскай уніі 1569 рабіліся спробы стварыць агульны сцяг для Рэчы Паспалітай - аб'яднаных Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага. У 1605 годзе вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт III Ваза пачаў выкарыстоўваць трохпалосны чырвона-бела-чырвоны сцяг, а крыху пазней з'явіўся бел-чырвона-бела- ырвоны сцяг.

6. 1630 год

Ёсць згадкі пра бел-чырвона-белы сцяг на карціне Піцера Снаерса, прысвечанай бітве 1605 пад Кірхгольмам.

7. XVI-XVIII стагоддзі

7. XVI-XVIII века

Беларускія татары выстаўлялі войска пад уласнай харугвай бел-чырвона-белага колеру з выявай у цэнтры паўмесяца і зоркі.

8. 1776-1783 гады

Ротны флаг беларускай гусарскай харугвы.

9. 1781 год

Герб Віцебска.

10. 1812

У Дзяржаўным музеі Літвы ў Вільнюсе захоўваецца значок 19-га палка ўланаў: Ашмянскі, Троцкі, Ковенскі, Гарадзенскі, Лідскі, Навагрудскі, Слонімскі, Ваўкавыскі паветы.

11. 1824-1825 гады

Галаўны ўбор палкоўніка Беларускага гусарскага палка

12. 1824-1825 гады

Ківер ніжніх чыноў Гарадзенскага лейб-гвардыі гусарскага палка.

13. 1840

Герб Віцебскай губерні (з фондаў Дэпартамента геральдыкі Расейскай імперыі).

14. 1850 год

Выява герба Лепеля (з фондаў Дэпартамента геральдыкі Расейскай імперыі).

15. 1872 год

Бел-чырвона-белыя сцягі на карціне Яна Матэйкі «Стэфан Баторый пад Псковам».

16. 1863 год

Падчас паўстання 1863-1864 гадоў, калі Кастусь Каліноўскі вярнуўся да герба «Пагоня», ёсць падставы меркаваць, што ён адрадзіў і бел-чырвона-белы сцяг: у Віленскім гісторыка-этнаграфічным музеі захоўваецца трохкутны сцяжок тых часоў, на якім у сярэдзіне, уздоўж белага поля, праведзеная чырвоная паласа.

17. 1909-1912 гады

Бел- ырвона-белымі стужкамі карыстаюцца сябры гурткоў дэмакратычнага беларускага студэнцтва ў Санкт-Пецярбургу з успамінаў Я. Ф. Сушынскага).

18. 1916

Сцяг у выглядзе бел-чырвона-белага палотнішча мела арганізацыя «Сувязь незалежнай Беларусi», якой кіраваў Вацлаў Ластоўскі.

19. лютага 1917 года

Згодна са шматлікімі сведчаннямі, праект сучаснай выявы бел-чырвона-белага сцяга распрацаваў беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч Клаўдзій Дуж-Душэўскі не пазней 1917 года.

20. 10-13 сакавіка 1917

Бел-чырвона-белы сцяг стаў галоўным элементам падчас свята «Дзень беларускага значка», калі бел-чырвона-белыя значкі, кукарды і сцяжкі можна было ўбачыць на вуліцах Менска. Сцягі, пашытыя па эскізе Клаўдзія Дуж-Душэўскага, былі разасланыя ў мясцовыя арганізацыі.

21. 5 жніўня 1917 года

На першай сэсіі Беларускага цэнтральнага савета было вызначана, што ўсе вайскоўцы-беларусы павінны насіць бел-чырвона-белую стужку як дадатковы знак адрознення.

22. Снежань 1917 года

У Менску пад бел-чырвона-белымі сцягамі пачаў сваю працу Першы Усебеларускі кангрэс.

З ўспамінаў Канстанціна Езавітава:

«Адкрыццё Першага Усебеларускага кангрэса было вельмі ўрачыстым. Пры дзвярах будынка стаяла варта Першага Менскага беларускага палка, сцэна была ўпрыгожаная нацыянальнымі сцягамі і гербам «Пагоня».

Цэлы пакет старых папер, датаваных пачаткам ХХ стагоддзя, удалося выратаваць падчас рэканструкцыі Купалаўскага тэатра ў 2013 годзе. Сярод унікальных знаходак - выява бел-чырвона-белага сцяга на шэрым кардоне. Спецыялісты не выключаюць, што такія карткі выкарыстоўвалі падчас галасавання дэлегаты Першага Усебеларускага кангрэса ў снежні 1917 года.

23. 25-27 студзеня 1918 года

Бел-чырвона-белы сцяг выкарыстоўваўся падчас Беларускай нацыянальнай канферэнцыі.

24. 19 лютага 1918 г.

Упершыню беларускі сцяг быў узняты над будынкам губернатарскага палаца ў Менску пасля выгнання бальшавікоў.

25. 5 жніўні 1918 года

З'явіўся дакумент, якім Сакратарыят БНР сцвярджае бел-чырвона-белы сцяг.

26. 11 жніўня 1918

У газеце «Вольная Беларусь» з'яўляецца першае апісанне сцяга. У артыкуле Вацлава Ластоўскага «Што трэба ведаць кожнаму Беларусу» у раздзеле VII «Сімвалы Беларусі» ён піша: «Якія нацыянальныя колеры? Нацыянальны беларускі колер - бела-чырвоны. З гэтых кветак складзены і беларускі сцяг, які складаецца з трох паралельных палосак - белай, чырвонай і зноў белай».

27. 1918 год

Друкуюцца паштоўкі з дзяржаўнымі сімваламі Беларускай Народнай Рэспублікі.

28. 1919-1925 гады

У снежні 1918 года ў Менск зноў вярнулася савецкая ўлада, а ўрад БНР перабраўся ў Вільню, дзе і працягнуў функцыянаваць да 1925 года. Сцяг Рады БНР 1920-1925 гадоў уяўляў сабой бел-чырвона-белы нацыянальны сцяг, дапоўнены двума вузкімі, верагодна, чорнымі (жалобнымі), палоскамі, якія падзяляюць белы і чырвоны колеры.

У архіве А. Басава захаваўся чорна-белы фотаздымак тых гадоў. Эміграцыя - гэта заўсёды трагедыя для тых, хто любіць сваю Радзіму, і знак жалобы з'яўляецца натуральным ў гэтай сітуацыі.

29. 1920

Бел-чырвона-белым сцягам, як беларускім і дзяржаўным, карысталіся кіраўніцтва «Слуцкага збройнага чыну» і вайсковыя фарміравання Станіслава Булак-Балаховіча.

30. 1920

Сцяг Беларускага асобага батальёна ў складзе войска Літвы (1920). Пасля далучэння Літвы да СССР сцяг канфіскаваў Народны камісарыят унутраных спраў.

31. 1920-1922 гады

Факт існавання беларускага бел-чырвона -белага сцяга перашкодзіў праекту Л. Гросвальдса, які прапаноўваў такі ж сцяг на ролю дзяржаўнага сімвала незалежнай Латвіі.

32. 1926

У перыяд з 1924 па 1927 БССР фактычна не мела свайго сцяга. Паводле ўспамінаў удзельнікаў канферэнцыі ў рэформе беларускай мовы 1926, памяшканне будынка ў Менску, дзе яна праводзілася, упрыгожвала бел-чырвона- белае сонца з пяццю бел-чырвона-белымі прамянямі.

33. 1927

Бел-чырвона-белы сцяг актыўна выкарыстоўваўся нацыянальна-вызваленчым рухам у акупаванай Польшчай Заходняй Беларусі. На здымку з'езд Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Вільні.

34. 1927-1930 гады

Выкарыстоўваўся сцяг і непалітычнымі арганізацыямі - такімі як, напрыклад, «Таварыства беларускай школы. На фотаздымках - гурткі ТБШ у Гародні і Міры.

35. 1927

Абмяркоўваецца праект герба БССР, які ў агульных рысах паўтараў герб СССР, але меў бел-чырвона-белую стужку замест чырвонай. Праект прайшоў некалькі інстанцый, аднак Прэзідыум ЦВК у выніку ўсё ж вырашыў зрабіць стужку чырвонай.

36. 1932 год

Вымпел Дняпроўска-Дзвінскага параходства, які з'явіўся, верагодна, ў 1932 годзе, уяўляў сабой трохкутнае палотнішча з чырвоным ромбам, астатнія часткі палотнішча былі белымі. У наступныя гады назву параходства змянілася на Верхне-Дняпроўскае, а затым на Беларускае рачное.

37. 31 жніўня 1934 г.

Аб уласным аўтарстве беларускага нацыянальнага сцяга ва ўспамінах піша Клаўдзій Дуж-Душэўскі (пераклад з літоўскай):

«Цікава адзначыць, што беларусы лічылі сваім дзяржаўным сцягам такі ж сцяг, як і літоўцы, - з белым вершнікам на чырвоным фоне, але нацыянальнага сцяга тады яшчэ не было і мне давялося зрабіць некалькі праектаў нацыянальнага сцяга, адзін з якіх быў прыняты, а менавіта: белая, чырвоная і белая палосы. З гэтага часу гэты сцяг і з'яўляецца беларускім нацыянальным сцягам».

38. 1941-1944 гады

У Другую Сусветную вайну бел-чырвона-белы сцяг разам з іншымі нацыянальнымі сімваламі вярнуў да ўжывання калабарацыйны беларускі ўрад.

Як сведчыць распараджэнне рейхсміністра на акупаваных усходніх тэрыторыях (14 чэрвеня 1944 г.), гэта выкарыстанне было неафіцыйным да апошніх дзён нямецкай акупацыі.

Сёння праціўнікі бел-чырвона-белага сцяга часта ўжываюць гэты факт для дыскрэдытацыі сваіх апанентаў, абвінавачваючы іх у фашызме. Пры гэтым звычайна замоўчваецца, што аналагічным чынам нямецкія вайсковыя фармаванні выкарыстоўвалі цяперашнія сцягі Бельгіі, Латвіі, Літвы, Нарвегіі, Нідэрландаў, Расеі, Украіны, Францыі, Эстоніі і іншых краін Еўропы і Азіі.

39. Чэрвень 1944 года

Парад «Беларускай краёвай абароны» ў Менску каля цяперашняга Дома ўрада.

40. 27 чэрвеня 1944 года

Адбыўся Другі Усебеларускі кангрэс. Уражанні Яўхіма Кіпеля з кнігі «Эпізоды»:

«Дзень 27 чэрвеня 1944, успамінаецца ён урачыста, па-сапраўднаму святочным: у Менску пачалі хадзіць трамваі, аздобленыя нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі, на вуліцах шмат руху, усюды ва ўстановах людзі з правінцыі, шмат моладзі - большасць у уніформе СБМ».

Другі Усебеларускі кангрэс праходзіў у Менскім гарадскім тэатры. Уваход быў упрыгожаны «Пагоняй» і бел-чырвона-белымі сцягамі, а будынак ахоўвалі ад магчымых правакацый - як з боку немцаў, так і з боку савецкіх падпольшчыкаў - тэрарыстаў - салдаты «Беларускай краёвай абароны».

41. 50-80-я гады XX стагоддзя

У савецкі час у БССР бел-чырвона-белы сцяг трапляе пад забарону, але актыўна выкарыстоўваецца беларускай дыяспарай за мяжой.

42. 4 кастрычніка 1990 г

Была сфарміраваная спецыяльная Камісія пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета для распрацоўкі і зацвярджэння дзяржаўнай сімволікі, атрыбутыкі і адпаведных дакументаў да іх. У яе ўваходзіла больш за 20 чалавек: вядомыя гісторыкі, мастакі, дызайнеры, мастацтвазнаўцы. Узначаліў Камісію дэпутат Алег Трусаў.

У мастацкую групу ўвайшлі Яўген Кулік, Мікола Купава, Лявон Бартлі, Леў Талбузін і Уладзімір Крукоўскі. Праца працягвалася амаль тры месяцы. У працы над эталонам маторам усёй акцыі быў мастак Яўген Кулік. Над гербам больш за ўсіх давялося працаваць Куліку і Крукоўскаму. Талбузін займаўся наканечнікам сцяга, а потым, калі былі гатовыя графічны і каляровы эталоны, пачаў ствараць рэльеф (аб'ёмны эталон). Купава рабіў узоры дзяржаўных пячатак, Крукоўскаму прыйшлося яшчэ зрабіць новы нагрудны знак дэпутата.

43. 24 жніўня 1991

Дэпутат Галіна Сямдзянава ўнесла бел-чырвона-белы сцяг у Вярхоўны Савет БССР.

На наступны дзень, 25 жніўня, Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце, якая была прынятая 27 ліпеня 1990 г Вярхоўным Саветам, быў нададзены статус канстытуцыйнага закона.

44. 19 верасня 1991 г

Вярхоўны Савет БССР прыняў законы «Аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь» і «Аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь», а таксама пра назву нашай краіны. У адпаведнасці з гэтымі законамі краіна стала называцца Рэспублікай Беларусь і была ўведзена новая дзяржаўная сімволіка- бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня».

45. Верасень 1991

Адразу пасля прыняцця закона «Аб дзяржаўных сімвалах» на Доме ўрада з'явіўся бел-чырвона-белы сцяг, які загадзя прынеслі дэпутаты з БНФ.

46. 1993

Выйшла кніга Вінцука Вячоркі з ілюстрацыямі Пятра Драчова для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту «Аб гербе і сцягу». Кніга разышлася накладам больш за сто тысяч. З тых часоў не перавыдавалася.

47. 27 ліпеня 1994 года

Адзначаецца Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Піша Юрый Малярэўскі:

«Дзень незалежнасці 27 ліпеня 1994 г адрозніваўся ад папярэдніх тым, што адчувалася сапраўднае свята. У кожнага ён быў свой, але было і нешта агульнае, што ў той дзень аб'ядноўвала ўсіх. Таму ў святочных калонах ішлі такія розныя і да болю знаёмыя людзі, адчувалі сябе грамадзянамі адной дзяржавы. Паглядзіце на здымкі: тры бабулі, раўналеткі кастрычніка 1917 года, духавенства, якое, як і належыць, было ў той дзень побач са сваімі прыхаджанамі (хоць і не зусім побач, але недалёка), шчаслівы Зянон Пазняк, разважлівы і задуменны Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін... Эх, як бы хацелася, каб той хлопчык, які сеў на бацькавай шыі з бел-чырвона-белым сцягам, за які яшчэ не вельмі даўно нам давалі пакаштаваць «гумы з чаромхай», адчуваў сябе беларусам, годным чалавекам і сапраўдным патрыётам сваёй Радзімы. Каб і праз сто, і праз дзвесце гадоў, і праз цэлую вечнасць нашчадкі годна адзначалі светлае свята - Дзень незалежнасці, прамаўляючы вечныя словы: Жыве Беларусь!».

48. 20 ліпеня 1994

Пад бел-чырвона-белым сцягам адбылася інаўгурацыя першага прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

49. 31 траўня 2013 года выйшаў музычны зборнік «сімвалы веры і свабоды», які прысвечаны бел-чырвона-беламу сцягу і гербу «Пагоня».

50. Кастрычнік 2013 года

Алег Трусаў і Аляўціна Вячорка перадалі ў рэдакцыю «Арт-сядзiбы» арыгіналы негатыву, першыя фатаграфіі і дакументы, з якіх у 1991 друкавалася і тыражаваліся дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь, а таксама першыя акты аб прыняцці сцяга і герба.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках