8 траўня 2024, Серада, 15:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Белсат» падалі ў суд

18
На «Белсат» падалі ў суд

Нейкі Андрэй Белякоў сцвярджае, што тэлебачанне «Белсат» незаконна выкарыстоўвае свой таварны знак. Суд адбудзецца ўжо 11 лістапада ў Менску.

Уладальнік таварнага знака «Белсат» займаецца продажам абсталявання для прыёму спадарожнікавага і кабельнага тэлебачання і прадае радыётэхнічнае абсталяванне. Узнікла фірма ў 2003 годзе пад кіраўніцтвам Сяргея Лысенкова і тады называлася «Хайтэх-маркет».

У траўні 2006 года ўжо было вядома пра тое, што адкрываецца тэлеканал, які будзе насіць назву «Белсат ТВ». Праз месяц уласнік кампаніі «Хайтэх-маркет» Сяргей Лысенка аддаў таварны знак Андрэю Белякову, які змяняе назву на Унітарнае прадпрыемства «БЕЛСАТ плюс», а ў 2011 годзе ў спецыфікацыі фірмы з'яўляецца слова ТБ, праўда, выключна кабельнае.

«Такія супадзенні бываюць толькі ў казках», - каментуе дырэктар канала Агнешка Рамашэўская-Гузы.

Аднак тэлебачанне зарэгістравана ў Польшчы, таксама, як і дамен сайта. Даменнае імя не зарэгістравана ў Беларусі і не адмініструецца з тэрыторыі Беларусі, таксама і тэлебачанне не транслююць з тэрыторыі Беларусі. Адпаведна, і знак - не падпадае пад юрысдыкцыю беларускага права.

Да таго ж «Белсат» зарэгістраваны як «Белсат ТБ» («Belsat TV»), а гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства - як «БЕЛСАТ плюс» (пасведчанне аб рэгістрацыі №190991566).

Тэлеканал атрымаў позву 5 лістапада, судовае пасяджэнне прызначанае ўжо на панядзелак 11 лістапада ў Вярхоўным судзе. Сёння ў Беларусі афіцыйны выходны, а таму знайсці і афіцыйна аформіць прадстаўніка канала, які будзе прадстаўляць «Белсат» у судзе, надзвычай цяжка.

11 лістапада - у Польшчы Дзень Незалежнасці і таксама афіцыйны выходны. У сувязі з гэтым «Белсат» звяртаецца ў суд з просьбай перанесці судовае пасяджэнне.

«Відавочна, нам спрабуюць ускладніць існаванне. У Еўразвязе ўсе вельмі лічацца з літарай закона, асабліва з аўтарскімі правамі, таму ўлады Беларусі спрабуюць стварыць уражанне, што мы працуем не ў ладах з законам. Таксама, я думаю, прысуд у такой справе будуць выкарыстоўваць, каб у чарговы раз адмовіць нам у акрэдытацыі», - каментуе позву дырэктар канала.

Фірма, якая падала ў суд на «Белсат ТВ», не хоча грашовай кампенсацыі. Яе адзінае патрабаванне, каб спадарожнік «Astra» прыпыніў трансмісію сігналу тэлебачання «Белсат».

«Белсат» транслюецца са спадарожніка «Astra 4A» (ранейшая назва - «Sirius 4»), пазіцыя 4,8˚E [1], палярызацыя H [2], частата 12380 МГц, штодня з 7:00.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках