4 студзеня 2025, Субота, 3:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямашка паляцеў у Маскву прасіць нафту

54
Сямашка паляцеў у Маскву прасіць нафту

Першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка накіруецца ў чацвер у Маскву.

Ён будзе весці перамовы па МАЗе і нафце, паведаміла РІА «Новости» прэс-сакратар беларускага ўрада Вольга Доўгая.

«Сярод пытанняў, якія плануецца абмеркаваць на перамовах 19-20 снежня, рэалізацыя інтэграцыйных праектаў. Гэта праекты адкрытых акцыянерных таварыстваў МАЗ, «Інтэграл», «Пеленг», «Гродна Азот», МЗКЦ», - распавяла Доўгая. «Акрамя таго, у парадку дня значыцца абмеркаванне нафтавага балансу на наступны год», - дадала яна.

Гаворка ідзе аб сумесных праектах з удзелам «Раскосмаса» і ААТ «Пеленг», ААТ «КАМАЗ» KMAZ -0,39% і ААТ «МАЗ», ААТ «МХК «Еўрахім» і ААТ «Гродна-Азот», ААТ «Расейская электроніка» і ААТ «Інтэграл», а таксама інтэграцыя ААТ «Менскі завод колавых цягачоў» у структуру расейскага абаронна-прамысловага комплексу.

Мінэнерга РФ раней зацвердзіла графік экспарту нафты ў першым квартале 2014 года. Аб'ём паставак расейскай нафты трубаправодным транспартам у Беларусь складзе 5 мільёнаў тон.

Беларускі прэм'ер Міхаіл Мясніковіч на мінулым тыдні казаў, што Масква і Менск узгаднілі аб'ём паставак расейскай нафты ў Беларусь у першым квартале на ўзроўні 5,75 мільёна тон і разлічваюць у снежні падпісаць баланс на ўвесь 2014 год.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках