26 красавiка 2024, Пятніца, 3:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка застаўся на нафтавым кручку

11
Лукашэнка застаўся на нафтавым кручку

Расея і Беларусь не здолеюць дамовіцца аб гадавым індыкатыўным балансе паставак нафты і звароце нафтапрадуктаў на 2014 год.

Масква і Менск абмяжуюцца паквартальнымі графікамі, паведамілі «Інтэрфаксу» крыніцы, знаёмыя з ходам перамоў.

«Нашая пазіцыя сфармаваная, яна на ўзроўні гэтага года. Хутчэй за ўсё, усё так і будзе, як і ў гэтым годзе, калі індыкатыўна балансу не было, але, тым не менш, пастаўкі нафты ішлі ў рамках квартальных графікаў», - сказаў адзін з суразмоўцаў агенцтва.

Адной з асноўных супярэчнасцяў, па-ранейшаму, застаецца аб'ём нафты, якая пастаўляецца. Беларусь, як і ў мінулым годзе, запытвае ў Расеі 23 млн тон нафты, расейская старана кажа, што можа паставіць блізу 18,5 млн тон.

Захаваецца і механізм вяртання Беларуссю ў Расею нафтапрадуктаў, вырабленых з расейскай нафты, нягледзячы на невысокі попыт на іх. «Урэшце, расейская старана не можа дапусціць рээкспарту нафтапрадуктаў, вырабленых з нафты, якая пастаўляецца ў Беларусь, фактычна, унутрырасейскімі коштамі», - дадала іншая крыніца.

Ён дадаў, што ў рамках абмеркавання паставак нафты ў Беларусь пакуль не закранаецца пытанне продажу амаль 55% дзелі Беларусі ў Мазырскім НПЗ. «Нейкія перамовы аб Мазырскім НПЗ вядуцца кампаніямі, не на ўзроўні дзяржчыноўнікаў. Але, наколькі я разумею, да нейкіх пастаноў яшчэ вельмі далёка. Кошт ужо занадта завышаны», - сказала крыніца.

Віцэ-прэм'ер Расеі Аркадзь Дварковіч і першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка ў канцы лістапада правялі сустрэчу для абмеркавання паставак расейскай нафты ў Беларусь, але канкрэтных вынікаў гэтая сустрэча не прынесла. Бакі дамовіліся правесці наступны раўнд перамоў у снежні.

Адзін з суразмоўцаў адзначыў, што перамовы аб пастаўках нафты могуць прайсці пасля 10 снежня.

Як паведамлялася, у 2013 годзе індыкатыўны баланс паставак нафты не быў складзены на 2013 год: пастаўкі ішлі ў рамках штоквартальных графікаў. Пры гэтым беларуская старана запытвала агулам за год 23 млн тон нафты, расейская - збіралася паставіць у Беларусь 18,5 млн тон нафты. Паводле звестак Мінэнэрга, у выніку ў 2013 годзе ў Беларусь можа быць пастаўлена 20,7 млн тон нафты.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках