29 снежня 2024, Нядзеля, 12:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка здае краіну, каб утрымаць свой рэжым

206
Лукашэнка здае краіну, каб утрымаць свой рэжым

Менск і Масква дамовіліся аб пастаўках нафты.

Аб'ём паставак расейскай нафты ў Беларусь у I паўгоддзі 2014 складзе 11,5 млн тон. Такая дамоўленасць была дасягнутая ў выніку сустрэчы віцэ-прэм'ера РФ Аркадзя Дварковіча і першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Уладзіміра Сямашкі, паведамляе прэс-служба кабінета міністраў Расеі.

Удзельнікі сустрэчы канстатавалі, што стораны да канца 2013 гатовыя падпісаць індыкатыўныя балансы ў пастаўках вугалю, электраэнергіі і газу.

У мінулую пятніцу паведамлялася, што на перамовах кіраўніцтва беларускага дзяржаўнага канцэрна «Белнафтахім» і Міністэрства энергетыкі РФ пацверджана магчымасць пастаўкі на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы 23 млн т нафты ў 2014 годзе, паведамляе РБК.

12 снежня міністр энергетыкі РФ Аляксандр Новак адзначаў, што Беларусь просіць у Расеі паставіць у 2014 годзе ў краіну 23-23,5 млн т нафты, а РФ, папярэдне, гатовая паставіць толькі 21 млн т. 17 снежня ў Мінэнерга паведамілі, што ведамства зацвердзіла графік паставак нафты ў Беларусь на I квартал 2014 у аб'ёме 5 млн т.

У пачатку снежня ў Мінэнерга паведамілі, што пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь у IV квартале 2013 года чакаюцца на ўзроўні 3,85 т. Там адзначылі, што, як плануецца, усяго ў 2013 годзе ў Беларусь будзе пастаўлена 20.7 млн т нафты.

Таксама, як паведамляецца сёння, Дварковіч і Сямашка на сустрэчы абмеркавалі планы-графікі рэалізацыі інтэграцыйных праектаў дзвюх краін у розных сферах. У прыватнасці, гаворка ішла аб праектах з расейскімі кампаніямі ААТ «МЗКЦ», ААТ «Інтэграл», ААТ «Пеленг», ААТ «Гродна Азот», а таксама аб ходзе рэалізацыі праекта ААТ «КАМАЗ» і ААТ «МАЗ».

Напісаць каментар 206

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках