19 красавiка 2024, Пятніца, 14:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сечын: Мы атрымалі прапанову купіць Мазырскі НПЗ

40
Сечын: Мы атрымалі прапанову купіць Мазырскі НПЗ

«Раснафта» вывучае магчымасць набыцця нафтаперапрацоўчага завода.

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў пятніцу прэзідэнт кампаніі Ігар Сечын, піша ПРАЙМ.

«Мы атрымалі прапанову ад беларускага боку аб удзеле ў праграме прыватызацыі. Мы гэтую прапанову прынялі і будзем цяпер вывучаць гэтае пытанне. У цэлым мы настроены пазітыўна на павелічэнне працы з Беларуссю», - сказаў Сечын. Ён дадаў, што «Раснафце» камфортна працаваць у Беларусі.

Раней Сечын ужо паведамляў пра цікавасць «Раснафты» да дзяржпакетаў Мазырскага НПЗ. Аб сваёй цікавасці да актываў заяўляла і «Газпром нафта».

Беларусь плануе выставіць на аўкцыён ўсю дзяржаўную долю ў 42,76% акцый у Мазырскім НПЗ. Пра гэта ўчора паведаміў віцэ-прэм'ер Пётр Пракаповіч. Балансавы кошт дзярждолі на 1 студзеня гэтага года складала 4,7 трыльёны беларускіх рублёў (блізу 518 млн. даляраў). Адначасова мяркуецца продаж ТАА «МНПЗ плюс», якому належыць 12,25% акцый Мазырскага НПЗ. «Славнефть», падкантрольная «Газпром нафце» і «Раснафце», валодае 42,58% акцый завода.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках