17 траўня 2024, Пятніца, 9:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кім Чэн Ын заклікаў армію рыхтавацца да вайны

88
Кім Чэн Ын заклікаў армію рыхтавацца да вайны

Дыктатар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын заклікаў узброеныя сілы краіны быць гатовымі пачаць вайну без папярэджання.

Пра гэта перадае BBC са спасылкай на дзяржаўныя СМІ КНДР.

Паўночнакарэйская армія прыведзеная ў стан максімальнай баявой гатоўнасці.

Пра гэта Кім Чэн Ын заявіў падчас візіту ў размяшчэнне 526-й часткі Карэйскай народнай арміі ў горадзе Нампхо ў чарговую гадавіну прызначэння яго бацькі, Кім Чэн Іра, вярхоўным галоўнакамандуючым.

Паведамляецца, што лідара Паўночнай Карэі суправаджаў кіраўнік палітбюро арміі КНДР Чхве Рэн Хэ, які пасля пакарання смерцю дзядзькі Кім Чэн Ына лічыцца другім чалавекам у дзяржаве.

На мінулым тыдні КНДР накіравала ў міністэрства абароны Паўднёвай Карэі факс, дзе прыстрашыла бязлітасным ударам без папярэджання.

16 снежня прэзідэнт Паўднёвай Карэі Пак Кын Хе заклікала насельніцтва краіны быць гатовым да «неразумных правакацый» КНДР услед за пакараннем смерцю дзядзькі паўночнакарэйскага лідара Кім Чэн Ына.

Напісаць каментар 88

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках