7 траўня 2024, aўторак, 12:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч: Кароў карміць няма чым

77
Мясніковіч: Кароў карміць няма чым

Рэканструкцыя ўсіх малочна-таварных ферм павінна быць завершаная на працягу першага паўгоддзя 2014 года.

Пра гэта заявіў сёння журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, паведамляе БелТА.

Рэканструкцыя і будаўніцтва МТФ - адно з пытанняў, якія разглядаюцца ў час рабочай паездкі прэм'ера ў Гарадзенскую вобласць.

Як нагадаў Міхаіл Мясніковіч, ставілася задача ў 2012-2013 гадах увесці ў эксплуатацыю за кошт сродкаў гаспадарак і абласных бюджэтаў 1 тыс 208 малочна-таварных ферм. У жніўні мінулага года гэтая задача была канкрэтызаваная з мэтай не проста навесці парадак на фермах, а стварыць сучасныя малочнатаварныя комплексы. У прыватнасці, былі ўдакладнены патрабаванні да абсталявання даільных залаў, пытанні наконт утрымання жывёл без прывязі, іх кармлення.

«На жаль, у гэтым годзе гэта задача не выкананая ў поўным аб'ёме», - канстатаваў прэм'ер-міністр. Пры гэтым ён адзначыў, што агулам пытанні ў навядзенні парадку на гэтых аб'ектах фактычна развязаныя. Цалкам жа завяршыць працу паводле рэканструкцыі МТФ плануецца ў першым паўгоддзі 2014 года. «Трэба адзначыць, што гаворка ідзе не толькі аб развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы малочна-таварных ферм, але і аб іх забеспячэнні высокапрадукцыйным пагалоўем», - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Акрамя таго, урад мае намер развязаць праблемы, звязаныя з кормавытворчасцю. Са слоў Міхаіла Мясніковіча, тыя праблемы, якія існуюць у вытворчасці малака ў рэспубліцы, з'яўляюцца вынікам адсутнасці неабходнай колькасці паўнавартасных кармоў.

«Нягледзячы на тое, што значна палепшылася таварнасць малака, павялічыўся экспарт малочнай прадукцыі, аб'ёмныя паказчыкі не выконваюцца, - са шкадаваннем канстатаваў кіраўнік урада. - Гэта нас вельмі непакоіць».

Напісаць каментар 77

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках