Беларусам, якія едуць на Еўрамайдан, падкінулі наркотыкі
60- 7.12.2013, 18:22
- 83,241

Усе пасажыры аўтобуса Гомель-Чарнігаў, у якім ехалі актывісты, затрыманыя.
Пасля таго, як украінскія памежнікі пагутарылі з усімі пасажырамі, і ўзялі падпіску, што не будуць браць удзел ў масавых мерапрыемствах, да аўтобуса падышоў нарад з сабакам. Як паведамілі актывісты сайту charter97.org, пры вобшуку аўтобуса пад адным з сядзенняў былі выяўленыя наркотыкі. Затрыманы малады чалавек, які сядзеў на гэтым месцы. Гэта прадстаўнік моладзевай арганізацыі «Альтэрнатыва» Зміцер Сільчанка. Сваю віну малады чалавек адмаўляе.
Відавочна, што пасля начных прыгод з ператрусамі, шматразовымі праверкамі дакументаў, знаходзячыся пад пастаяннай рызыкай затрымання, ніхто б з актывістаў не адважыўся везці штосьці падобнае, ды яшчэ і праз мяжу. Гэта вельмі падобна на добра арганізаваную правакацыю.
Цяпер увесь аўтобус затрыманы да прыезду СБУ. Грамадзяне Беларусі і Украіны ўжо 3 гадзіны знаходзяцца на мяжы. Гэта звычайны рэйсавы аўтобус Гомель-Чарнігаў, у ім зусім розныя людзі. Як мяркуецца, спецслужбы Украіны прыбудуць толькі заўтра, а да гэтага часу ўсе 45 пасажыраў затрыманыя ў будынку памежнага пераходу.