19 красавiка 2024, Пятніца, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Лобаў сустрэўся з маці ў калоніі

2
Палітвязень Лобаў сустрэўся з маці ў калоніі

Нягледзячы на тое, што актывіст «Маладога фронту» Эдуард Лобаў адбывае пакаранне ў калоніі, умовы зняволення ён характарызуе, як турэмныя.

Пра гэта сайту charter97.org распавяла маці асуджанага маладафронтаўца Марына Лобава.

«Калі казаць пра здароўе, то на дадзены момант усё ў парадку, і, слава Богу. Эпідэмія грыпу, якая ахапіла краіну, яго не кранула. У апошні час у сына было некалькі дробных парушэнняў, але ў якасці меры пакарання ўжываліся толькі прафілактычныя размовы», - адзначыла маці палітвязня.

Яна таксама падкрэсліла, што магчымасці для самаразвіцця зняволеных вельмі абмежаваныя.

«Нягледзячы на тое, што ў калоніі ёсць бібліятэка, запас і разнастайнасць кніг у ёй вельмі малыя. Таму зняволеныя ў асноўным абменьваюцца сваімі асабістымі кнігамі. Ёсць магчымасць займацца ў трэнажорнай зале, а для гэтага трэба добра харчавацца. Але ж вы самі разумееце, што турэмная ежа, мякка кажучы, дрэнная», - падсумавала Марына Лобава.

Нагадаем, маладафронтавец Эдуард Лобаў асуджаны на 4 гады турмы па абвінавачванні ў хуліганстве, ён адбывае пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі. Яго і лідэра «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча абвінавацілі ў тым, што яны нібыта збілі мінакоў у Менску. Гэта здарылася за дзень да прэзідэнцкіх выбараў. У судзе «пацярпелыя» давалі паказанні, схаваўшы твары ад публікі. Лобаў і Дашкевіч заявілі, што бойку справакавалі спецслужбы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках