28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі - бум літоўскіх гандлёвых цэнтраў

17
У Беларусі - бум літоўскіх гандлёвых цэнтраў

Ужо ў красавіку гэтага года ў Менску адкрыецца гандлёвы цэнтр Bonus з прадуктовымі крамамі, крамамі адзення, абутку і касметыкі.

Уладальнікі новага цэнтра - літоўскае прадпрыемства Capital City Group.

Цэнтр Bonus плошчай 13 000 квадратных метраў з'явіцца вясной у адным з найбольш густанаселеных раёнаў Менска.

«Мы даследавалі рынак, і зразумелі, што ў Менску патрэбен такі цэнтр», - сказаў член праўлення Capital City Group Гедымін Рымкус.

Ён не сказаў, колькі Capital City Group інвеставаў і ў будучыні інвестуе ў гэты праект, але спадзяецца, што грошы вернуцца за 6-7 гадоў, піша ru.delfi.lt са спасылкай на Lietuvos rytas.

У Беларусі ўжо тры гады дзейнічае даччынае прадпрыемства Capital City group - «Прыбалтыйская інвестыцыйная кампанія». Яна і будзе ажыццяўляць нагляд за гандлёвым цэнтрам Bonus.

Заснаваць гандлёвую сетку, у якой беларусы змогуць купляць прадукты харчавання і іншыя тавары, не першы год плануе і літоўскае прадпрыемства Glera. Першыя дзве крамы ўжо адкрытыя.

Крамы Glerа у Беларусі называюцца Mart Inn. Сярод інвестараў у сетку Mart Inn - некалькі акцыянераў кампаніі Maxima.

«У мінулым годзе мы адкрылі 2 крамы. У гэтым годзе плануем адкрыць яшчэ каля дзесяці», - сказаў кіраўнік Glera Аўрымас Намаюшка.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках