29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар шантажуе Латвію з-за санкцый

50
Дыктатар шантажуе Латвію з-за санкцый

Беларускі амбасадар у Рызе зноў пагражаў пераарыентацыяй грузавых патокаў.

Аляксандр Герасіменка выказаў шкадаванне з-за таго, што Латвія падтрымала санкцыі Еўрапейскага звяза і намякнуў, што падобны крок можа паставіць пад пагрозу супрацоўніцтва паміж Менскам і Рыгай па стратэгічных напрамках, адным з якіх з'яўляецца транзітны бізнес, піша партал Reitingi.lv.

Пра гэта ішла размова на сустрэчах з прадстаўнікамі Рыжскай думы, Рыжскага бізнес-клуба і іншымі прадстаўнікамі латвійскай дзелавой супольнасці, якая адбылася ў амбасадзе Беларусі ў Рызе.

«Мы шкадуем аб тым, што Латвія далучылася да антыбеларускіх санкцый Еўразвяза, паколькі такі крок не можа быць прачытаны як гатоўнасць палітычнага кіраўніцтва вашай краіны да партнёрства з Беларуссю па стратэгічных напрамках, адным з якіх з'яўляецца транзітны бізнес», - заявіў Аляксандр Герасіменка.

Аднак Беларусь пакуль устрымліваецца ад крокаў па адвядзенню грузапатокаў з партоў Латвіі. Гэта можна разглядаць, лічыць амбасадар, як пацверджанне сур'ёзнасці намераў па замацаванню грузаў у латвійскім напрамку і назад. Больш за тое, экспартны патэнцыял Беларусі з кожным годам павялічваецца на 30-40%, а значыць, практычны складнік беларуска-латвійскага супрацоўніцтва ў транзітнай сферы, будзе вырашальным.

Гэта ўжо не першы выпадак, калі беларускі бок шантажуе балтыйскія краіны.

Як адзначаюць незалежныя эканамісты, беларусам проста не выгадна перанакіроўваць свае грузы з літоўскіх і латвійскіх партоў у, скажам напрыклад, санкт-пецярбургскі.

Нагадаем, санкцыі Еўрапейскага звяза ўведзеныя ў адказ на рэпрэсіі і парушэнні правоў чалавека ў нашай краіне. Іх мэта - дамагчыся вызвалення беларускіх палітвязняў.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках