29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Прэс-фота Беларусі» забралі ў КДБ?

4
«Прэс-фота Беларусі» забралі ў КДБ?

Пра гэта паведамілі прадстаўнікі Ашмянскай мытні.

«Усе матэрыялы былі перададзеныя прадстаўнікам Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Гэта ўсё, што магу вам сказаць...», - сказаў начальнік аддзела па барацьбе з кантрабандай і адміністрацыйна-мытнымі парушэннямі Ігар Якуцэнка прэс-службе БАЖ.

Пацвердзіць гэтую інфармацыю ў КДБ пакуль не ўдалося - у бюро прыёму грамадзян, куды накіраваў прэс-службу ГА «БАЖ» дзяжурны гэтай установы, не здымаюць трубку.

Нагадаем, што ў сярэдзіне студзеня ГА «БАЖ» атрымала з Ашмянскай мытні пісьмовы адказ на свой ранейшы запыт наконт альбомаў «Прэс-фота Беларусі-2011». Арганізацыя цікавілася, ці знішчаныя альбомы, хто рабіў мытную экспертызу і г.д.

З ліста вынікала, што фотаальбомы не толькі не знішчаныя, але яшчэ і маюць шанец вярнуцца да ўладальнікаў. Мытня падазравала ў альбомах «экстрэмізм», але ўпраўленне ідэалагічнай работы Гродзенскага аблвыканкама ў ходзе экспертызы яго не выявіла. На момант перапіскі ашмянскія мытнікі чакалі, калі ідэолагі аддадуць альбомы, каб яны, у сваю чаргу, маглі аддаць іх уладальнікам.

Калі 19 студзеня ГА «БАЖ» пацікавілася, ці ёсць прагрэс у гэтай справе, супрацоўнікі мытні сказалі, што «сітуацыя змянілася», папрасілі ператэлефанаваць праз 15 хвілін, а затым паведамілі пра перадачу альбомаў у КДБ.

Нагадаем, што 41 фотаальбом з фатаграфіямі леташняга конкурсу «BELARUS PRESS PHOTO» забралі 12 лістапада 2012 года на памежным пераходзе «Каменны лог» у беларускіх фатографаў Аляксандра Васюковіча і Юліі Дарашкевіч.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках