28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхароў пацярпелага ад выбуху дома пасялілі ў дзіцячым садку

15

Жыхары двух пад'ездаў жылога дома ў Серабранцы, дзе напярэдадні адбыўся выбух і пажар, часова размешчаныя ў дзіцячым садку.

Пра гэта паведамілі ў Менскай гарадской управе МНС, паведамляе БелТА.

На месцы надзвычайнай сітуацыі доўжацца работы для ўмацавання бетонных перакрыццяў на восьмым і дзявятым паверсе пры дапамозе адмысловых распорак, разбор абрынутых будаўнічых канструкцый. На гэты момант у дзясятым пад'ездзе вымкнутае газазабеспячэнне і электразабеспячэнне ў 18 кватэрах. Прычына здарэння выяўляецца, працуе камісія надзвычайных сітуацый пры Менгарвыканкаме.

«Праз створаную пагрозу абрынання будаўнічых канструкцый пад'езда прынятая пастанова аб эвакуацыі жыхароў пад'езда №10, а таксама чатырох кватэр 9-га пад'езда. Часовае размяшчэнне людзей арганізаванае ў дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад №315 Менска», - адзначылі ва ўправе.

Нагадаем, паведамленне аб выбуху ў доме на адрасе вул.Пляханава, 85 паступіла ў цэнтр аператыўнага кіравання Менскага гарадской управы МНС 23 лютага а 16-й гадзіне 43-й хвіліне. Да месца здарэння былі накіраваныя 25 адзінак тэхнікі МНС, 11 брыгад хуткай медыцынскай дапамогі і аварыйная брыгада УП «Мінгаз».

Па прыбыцці а 16.48 да месца выкліку паводле вонкавых прыкмет назіралася гарэнне на дзявятым паверсе дзевяціпавярховага жылога дома. Выведка выявіла, што гарэнне адбывалася ў дзвюх кватэрах на дзявятым паверсе. У гэтых кватэрах адбылося разбурэнне перагародак, абрынанне пліт перакрыццяў на плошчы блізу 30 квадратных м. Працаўнікамі МНС выратаваныя 9 чалавек, эвакуяваныя 22 чалавекі.

Пажар лакалізаваны а 17.16, зліквідаваны а 18.03. У выніку выбуху нязначна пацярпелі пяць чалавек, адна грамадзянка дастаўленая ва ўстанову аховы здароўя «Гарадская клінічная лякарня хуткай медыцынскай дапамогі» з атручваннем прадуктамі гарэння. У адной з падпаленых кватэр выяўленыя абгарэлыя целы двух загінулых, асобы якіх высвятляюцца.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках