29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы - трэція па колькасці ахвяр сталінскіх рэпрэсій

23
Беларусы - трэція па колькасці ахвяр сталінскіх рэпрэсій

Адкрыццё савецкіх архіваў дазволіла апублікаваць дакументы НКВД СССР.

У іх прыводзілася колькасць зняволеных у лагерах і калоніях ГУЛАГа з 1930 па 1953 гг. па стане на 1 студзеня кожнага года, перадае «Радыё Свабода».

Па сцвярджэнні аўтара кнігі «ГУЛАГ: гісторыя» (2003) Эн Эплбаум «лічбы для кожнага асобнага года ўводзяць у зман, паколькі яны маскіруюць надзвычай высокую цякучасць кадраў лагернай сістэмы... Напрыклад, у 1943 годзе, па дакументах, праз лагерную сістэму прайшлі 2 мільёна 421 тысяча чалавек. Хоць, згодна з тым жа дакументам, колькасць зняволеных у пачатку і ў канцы таго года ўпала з 1 мільёна 500 тысяч да 1 мільёна 200 тысяч».

Акрамя таго, працягвае Эн Эплбаум, «на сённяшні дзень няма цалкам здавальняючай статыстыкі смяротнасці або ліку высланых... Тым не менш, пакуль гэтыя зборнікі, заснаваныя на дадзеных Аддзела рэгістрацыі зняволеных, з'яўляюцца, мы павінны абапірацца на іх...»

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках