5 траўня 2024, Нядзеля, 10:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мама загінулага школьніка: Чаму я павінна маўчаць?

212
Мама загінулага школьніка: Чаму я павінна маўчаць?

Толькі пасля таго, як кіроўца абскардзіў прысуд, мама і родныя Улада Грудзьева запатрабавалі грошы.

Рэзананснае ДТЗ каля сталічнай школы на гэтым тыдні атрымала не зусім чаканы працяг: сям'я загінулага Улада Грудзьева звярнулася ў суд з грамадзянскімі пазовамі, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Мама загінулага дзіцяці патрабуе 250 мільёнаў бабуля і дзядуля па 100 мільёнаў. Апошнія прызнаныя пацярпелым бокам, таму маюць права звярнуцца з такімі пазовамі, - распавяла крыніца ў праваахоўных органах.

Многія тут жа абвінавацілі маму загінулага хлопчыка ў жаданні зарабіць на ўласным горы. Справа ў тым, што яшчэ падчас расследавання кіроўца Андрэй Забабура выплаціў сям'і 200 мільёнаў рублёў. Мама Уладзіка Грудзьева пагадзілася пракаментаваць, чаму сям'я вырашыла патрабаваць яшчэ 450 мільёнаў з кіроўцы «Паршэ».

- Калі вы ўважліва сачылі за судовым працэсам, то бачылі: я цалкам адпусціла сітуацыю, не патрабавала ніякага пакарання для кіроўцы. Я і зараз ўпэўненая, што не маю права вырашаць лёс іншага чалавека, нават таго, па чыёй віне загінуў мой адзіны сын. Як я перажыла гэты суд, словамі не перадаць. Думаеце, лёгка было чуць, што кіроўца не прызнае віну? Бачыць, як ён усміхаецца? Слухаць яго адваката, які ўсім казаў, што падабароннага апраўдаюць і вызваляць прама ў зале суда? Мяне зразумеюць толькі тыя, хто сам праз гэта прайшоў, - кажа Алена Грудзьева. - Прысуд быў вынесены, я з ім пагадзілася. Выдатна разумею, што чатыры гады ён не адсядзіць, выйдзе датэрмінова і будзе далей жыць, гадаваць сваіх дзяцей. Тым больш пакаранне кіроўца будзе адбываць не ў турме, а ў калоніі-пасяленні, дзе створаныя нармальныя ўмовы (асуджанаму дазволена зняць кватэру і жыць там разам з сям'ёй. - Рэд.). Але тое, што стала адбывацца далей, не ўкладвалася ў галаве. Кіроўца і яго адвакат назвалі прысуд жорсткім і абскардзілі яго! Дык чаму я павінна маўчаць? Калі б ён годна павёў сябе ў гэтай сітуацыі, прызнаў віну, папрасіў прабачэння, ніякіх бы пазоваў яму ніхто не прад'яўляў. Я б нават змірылася, калі б суд прысудзіў яго да ўмоўнага пакарання.

Нагадаем, кіроўцу «Паршэ», які збіў каля школы 9-гадовага Улада, прысудзілі да чатырох гадоў калоніі-селішча. Вынесены судом прысуд бізнэсмэн вырашыў абскардзіць.

- Я прашу прабачэння ў мамы, у бабулі і дзядулі загінулага дзіцяці, якія праявілі свой клопат, дарылі сваю любоў хлопчыку. Я смуткую разам з імі і глыбока перажываю тое, што здарылася. Я прызнаю сваю маральную віну, абяцаю сваю падтрымку па-за залежнасці ад рашэння суда, - казаў на судзе менскі бізнесмен Андрэй Забабура, пры гэтым адмаўляючы ўсё прад'яўленыя абвінавачванні.

Фота: «Радыё Свабода»

Напісаць каментар 212

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках