7 траўня 2024, aўторак, 14:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пенсіянерку аштрафавалі за пікет, якога не было

9
Пенсіянерку аштрафавалі за пікет, якога не было

Пенсіянерцы і актывістцы Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Галіне Котавай прысудзілі штраф за пікет, які так і не пачаўся.

Суддзя Кастрычніцкага раённага суда Гродна Зінаіда Барцэвіч асудзіла прадстаўніцу Партыі БХД пенсіянерку Галіну Котаву да штрафу ў 25 базавых велічынь (два з паловай мільёны беларускіх рублёў). Барцэвіч палічыла пенсіянерку вінаватай у здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння - правядзенні несанкцыянаванага пікету ў Румлёўскім парку. Суддзя не прыняла да ўвагі ні тое, што Котава адразу спыніла правядзенне пікету, калі зразумела, што ён не дазволены, ні памер пенсіі жанчыны, якая складае толькі адзін мільён семсот тысяч у месяц, піша ПЦ «Вясна».

Нагадаем, 2 сакавіка гродзенскія сябры БХД збіраліся правесці пікет у падтрымку малога памежнага руху з краінамі-суседзямі. Заяўніца пікету пенсіянерка Галіна Котава памылкова зразумела, што пікет дазволілі правесці ў Румлёўскім парку. Калі акцыю збіраліся пачаць, з'явіліся людзі ў цывільным, якія пачалі здымаць прысутных у парку на відэа.

Як сцвярджае старшыня БХД па Гродзенскай вобласці Мікалай Баўсюк, гэтыя людзі не папярэдзілі афіцыйна, што пікет усё ж не дазволены. Калі гэта высветлілася, сябры БХД адразу разышліся, па сутнасці пікет так і не пачаўся. Аднак, пазней на заяўніцу пікету Галіну Котаву быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках