7 траўня 2024, aўторак, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Лукашэнка паляцеў адпачыць і пазагараць

72
Леанід Заіка: Лукашэнка паляцеў адпачыць і пазагараць

З эканамічнага пункту гледжання, візіт велізарнай беларускай дэлегацыі ў краіны Паўднёва-Усходняй Азіі не мае сэнсу.

Пра гэта Леанід Заіка заявіў у інтэрв'ю сайту charter97.org.

«Думаю, што Лукашэнка паехаў у Інданэзію і Сінгапур адпачыць і пазагараць. Там зараз выдатнае надвор'е. Ніякага іншага сэнсу ў паездцы няма», - заявіў ён.

Леанід Заіка не выключае, што адной з прычын паездкі можа быць спроба прасоўвання беларускіх еўрабондаў, аб размяшчэнні якіх у краінах Паўднёва-Усходняй Азіі ў лістападзе мінулага года заяўляў МЗС. Аднак ён сумняваецца, што візіт кіраўніка дапаможа ў гэтым.

«Любы фінансіст разумее, што, калі для прасоўвання еўрабондаў у краіну прыбывае кіраўнік іншай дзяржавы, то справы ідуць зусім дрэнна. Тым больш, сур'ёзныя эканамісты знаёмыя з нашай афіцыйнай статыстыкай ведаюць, што ў мінулым годзе аб'ём наяўных грошай у звароце вырас на 45%, агульная грашовая маса - на 56% пры малым росце ВУП. Усё гэта азначае, што з вяртаннем ўкладзеных грошай відавочна будуць праблемы. «Уцюхаць» беларускія каштоўныя паперы наш урад можа хіба што выпускнікам менскага Наргасу з якой-небудзь адсталай афрыканскай краіны», - сказаў Леанід Заіка.

Эканаміст упэўнены, што пошук грошай пры дапамозе размяшчэння каштоўных аблігацый не вырашыць праблемы беларускай эканомікі.

«Толькі ў гэтым годзе Беларусі патрэбныя мінімум тры мільярды даляраў. У Інданэзіі і Сінгапуры Лукашэнка іх дакладна не знойдзе», - сказаў ён.

Нагадаем, з 17 па 20 сакавіка Лукашэнка будзе знаходзіцца ў Інданэзіі. Праграмай візіту прадугледжваюцца яго перамовы з прэзідэнтам гэтай краіны Сусіла Бамбанга Юдойона ў вузкім і пашыраным складах. Па выніках візіту чакаецца падпісанне шэрагу міжнародных дакументаў.

20-22 сакавіка Лукашэнка наведае Сінгапур, дзе плануюцца яго сустрэчы з прэзідэнтам Тоні Тан Кенг Ямам і прэм'ер-міністрам Лі Сянь Лунам.

Беларускага кіраўніка суправаджае дэлегацыя з 80 чыноўнікаў і бізнесменаў.

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках