7 траўня 2024, aўторак, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менск прыбыў дакладчык Еўрапарламента

4
У Менск прыбыў дакладчык Еўрапарламента

18 сакавіка пачаўся візіт у Беларусь дакладчыка дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі Юстаса Палецкіса.

Як паведамілі «Радыё Свабода» ў літоўскім бюро еўрапарламентара, у яго запланаваны шэраг сустрэч з прадстаўнікамі ўладаў і апазіцыі. 18 сакавіка ён сустракаецца з лідарам партыі «Справядлівы свет» Сяргеем Калякіным і адным з лідараў БХД Віталём Рымашэўскім. Візіт будзе доўжыцца да 21 сакавіка.

Раней еўрапарламентар распавёў, што займаецца падрыхтоўкай даклада аб адносінах паміж ЕЗ і Беларуссю, які будзе абмяркоўвацца вясной у камітэтах Еўрапарламента, а галасаванне плануецца правесці восенню.

«Было вельмі шмат рэзалюцый па канкрэтных пытаннях: парушэнні правоў чалавека, арышты, непразрыстыя выбары і гэтак далей. А вось такога абагульняючага дакумента аб адносінах наогул не было. Таму гэтая неабходнасць наспела. Гэта будзе агульны дакумент Еўрапарламента, і ў фракцыі сацыялістаў я прызначаны галоўным дакладчыкам», - сказаў еўрапарламентар.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках