7 траўня 2024, aўторак, 8:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска перамагла на этапе Кубка свету ў ветразевым спорце

4
Беларуска перамагла на этапе Кубка свету ў ветразевым спорце

Таццяна Драздоўская атрымала безумоўную перамогу ў класе суднаў «Лазэр-Радыял» на этапе Кубка Еўропы ў ветразевым спорце.

Ён скончыўся 17 сакавіка ў Мальчэзіне (Італія) на возеры Гарда, паведамляе сайт Беларускай фэдэрацыі ветразевага спорту.

Нягледзячы на цяжкія варункі надвор'я, на працягу ўсіх 5 гонак Таццяна Драздоўская не саступала лідарскую пазіцыю і прыходзіла першай, не дазволіўшы абмінуць сябе ні на адным з фінішаў. Другі і трэці вынікі паказалі нідэрландкі Мішэль Броекхуізэн і Дафнэ ван Дэр Ваарт.

Таццяна Драздоўская - вядучая яхтсменка Беларусі ў класе «Лазэр-Радыял». Яна шматразовая чэмпіёнка краіны, пераможца і прызёрка этапаў Кубка свету, удзельніца фіналаў чэмпіянатаў свету і Еўропы. У 2000 годзе выканала нарматыў майстра спорту міжнароднага класа. У 2007 годзе стала чэмпіёнкай свету. Таццяна Драздоўская ўзяла ўдзел у чатырох Алімпіядах (2000, 2004, 2008, 2012). На Алімпійскіх гульнях 2008 года ў Пекіне яна заняла 23-е месца, 2012 года ў Лондане - 15-е месца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках