28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Работнікі «Магілёўхімвалакно» скардзяцца на нізкую зарплату

62
Работнікі «Магілёўхімвалакно» скардзяцца на нізкую зарплату

Пра грамадскую незадаволенасць распавяла адна з супрацоўніц, якая працуе ў цэху са шкоднай вытворчасцю.

«Калі раней у нас было 4 мільёна, то цяпер - 2 мільёны 400. Мы накіравалі калектыўны ліст Лукашэнку. Начальства ўсміхаецца і раіць не спадзявацца ні на што добрае. Звярталіся мы і ў свой прафкам. Прафкам за нас не заступіўся», - кажа жанчына.

Па словах суразмоўніцы, пасля звароту ў прафкам на самых актыўных пратэстуючых стаў аказвацца ціск, піша БелаПАН.

У прафкаме «Магілёўхімвалакно» кажуць: у іх няма дадзеных, што работнікі падвяргаюцца пераследу за сваю пазіцыю. Пра скаргу Лукашэнку не чулі.

«Быў зварот у прафсаюзны камітэт наконт нізкай заработнай платы. Мы сустракаліся з людзьмі. Кіраўніцтва цэха дало ўказанне распрацаваць магчымасці для павышэння заработнай платы. Сярэдняя зарплата на прадпрыемстве ў нас - 4 мільёны, як і па вобласці», - паведамілі ў прафкаме.

Пра тое, што сітуацыя на прадпрыемстве пагоршылася, кажуць і работнікі іншых падраздзяленняў. Хто не патрапіў пад скарачэнне, звальняюцца самі.

«Хімвалакно» будзе памяншацца ў памерах, аб'ёмах вытворчасці і гэтак далей. Я не памятаю часоў, каб у нас была добрая сітуацыя. У нас увесь час нешта дрэнна. Нам не хапае грошай», - адзначае адзін з інжынераў.

Пра перспектывы прадпрыемства ў пачатку года выказаўся старшыня Магілёўскага гарвыканкама Станіслаў Барадаўка. Паводле яго слоў, «Магілёўхімвалакно» паступова будзе скарачаць аб'ёмы вытворчасці, і людзі будуць сыходзіць.

Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, які на днях наведваў «Хімвалакно», таксама прызнаў, што прадпрыемства ў крызісе: «Магілёўхімвалакно» - гэта праблемнае прадпрыемства. Казаць пра вялікі ўклад і перспектывы не прыходзіцца. Калі тэрмінова не прыняць новых прынцыповых рашэнняў, гэта прадпрыемства не мае перспектыў у тым выглядзе, у якім яно ёсць сёння».

Паводле афіцыйных крыніц, на мадэрнізацыю прадпрыемства на працягу трох гадоў збіраюцца вылучыць 276,5 мільёна даляраў.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках