6 траўня 2024, панядзелак, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вільні ў Дзень Волі зладзілі ўрачысты вечар

1

25 сакавіка ў Вільні прайшоў урачысты вечар, прысвечаны святкаванню 95-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Перад гасцямі з віншавальнымі словамі выступілі запрошаныя госці і вакальна-этнічнае трыа «Akana-NHS», пасля чаго адбылося адкрыццё адмыслова падрыхтаванай выставы.

Першым перад прысутнымі выступіў мэр Вільні Артурас Зуокас, які павіншаваў усіх гасцей і адзначыў падтрымку Літвы па прасоўванні Беларусі да вольнага жыцця.

Таксама прагучаў зварот першага кіраўніка незалежнай Рэспублікі Беларусь Станіслава Шушкевіча, які падзякаваў усім прысутным за тое, што свята праходзіць нават за межамі Беларусі.

Віцэ-спікер парламента Літвы Гедымінас Кіркілас параўнаў досвед Літвы ў барацьбе за незалежнасць з беларускім і адзначыў, што літоўскі народ выдатна разумее гістарычную, палітычную і эмацыйную значнасць падзеі.

Віншавальны зварот ад старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвілы зачытаў старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве, сябра Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Хведар Нюнька. Ён у сваёй прамове таксама адзначыў такіх беларускіх палітычных актывістаў, як Сяргей Каваленка, Зміцер Дашкевіч і Мікалай Статкевіч і іх дзейнасць на шляху да беларускай незалежнасці.

Віцэ-старшыня Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы, сябра Сойму Літоўскай Рэспублікі Эмануэліс Зінгерыс у сваім выступе падкрэсліў, што Літва падтрымлівае беларусаў, якія змагаюцца за незалежнасць і дэмакратыю. Таксама Зінгерыс прынёс прабачэнні за тое, што Літва апынулася датычнай да арышту праваабаронцы Алеся Бяляцкага і падкрэсліў, што прынятыя меры, каб падобных сітуацый больш не ўзнікала.

Завяршылася афіцыйная частка выступам прарэктара Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Аляксандра Калбаскі, які пажадаў беларусам узаемаразумення, зрабіць высновы з гістарычных падзей і цягі да ведаў.

Пасля гэтага перад прысутнымі выступіла беларускае вакальнае этна-трыа «Akana-NHS», а таксама госці былі запрошаныя да адкрыцця і прагляду адмыслова падрыхтаванай выставы, прысвечанай Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках