28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Непрыватызаваныя кватэры стануць арэнднымі?

155
Непрыватызаваныя кватэры стануць арэнднымі?

Жыхарам дзяржаўных кватэр прыйдзецца плаціць за іх арэндную плату.

Гэта вынікае з пастановы Савета міністраў №193, прынятай 19 сакавіка 2013 года.

У дакуменце прапануецца зацвердзіць «тыпавую дамову найму жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду». У ім змяшчаецца згадванне аб праве ўласніка кватэры - мясцовага выканаўчага і распарадчага органа - патрабаваць дадатковую плату не толькі за камунальныя паслугі, але і за карыстанне памяшканнем. Пры гэтым, згодна з дакументам, наймальнік абавязаны праводзіць бягучы рамонт жылля за ўласныя сродкі.

«Наймадавальнік мае права патрабаваць своечасовага ўнясення наймальнікам платы за жыллёва-камунальныя паслугі і (або) платы за карыстанне жылым памяшканнем у адпаведнасці з гэтай дамовай», - гаворыцца ў пастанове.

Памер платы за непрыватызаваныя кватэры Саўмін яшчэ не вызначыў.

Нагадаем, што згодна з новым Жыллёвым кодэксам, неплацельшчыкаў будуць высяляць з непрыватызаваных кватэр, у якіх яны пражываюць.

Фотa - rg.ru

Напісаць каментар 155

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках