2 траўня 2024, Чацвер, 20:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Адвакат д'ябла» атрымаў 14 гадоў турмы

1
«Адвакат д'ябла» атрымаў 14 гадоў турмы

Італьянскі юрыст Джавані Ды Стэфана, вядомы як «адвакат д'ябла», быў прыгавораны брытанскім судом да 14 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў махлярстве.

Суд устанавіў, што Ды Стэфана, які не меў належнай кваліфікацыі і адукацыі, прадстаўляўся сваім патэнцыйным кліентам прафесійным юрыстам і атрымліваў ад іх значныя сумы грошай. Шкода ад яго дзеянняў была ацэненая ў некалькі мільёнаў даляраў, піша lenta.ru.

Суд палічыў, што віна Ды Стэфана была даказаная па ўсіх 25 пунктах абвінавачвання; акрамя махлярства ён быў прызнаны вінаватым у падробцы дакументаў, адмыванні грошай і ўвядзенні ў зман. Каментуючы рашэнне аб працяглым тэрміне турэмнага зняволення, суддзя падкрэсліў, што Ды Стэфана не толькі наносіў фінансавую шкоду сваім кліентам, але і даваў «ілжывую надзею» людзям, якія знаходзіліся ў складаных сітуацыях.

Джавані Ды Стэфана атрымаў вядомасць як адвакат, які браў абараняць абвінавачаных падчас гучных працэсаў, выйграць якія лічылася вельмі малаверагодным. Сярод яго кліентаў былі іракскі лідар Садам Хусейн і адзін з яго бліжэйшых паплечнікаў Тарык Азіз, экс-прэзідэнт Югаславіі Слабадан Мілошавіч, а таксама шэраг вядомых брытанскіх рабаўнікоў і забойцаў.

Сам Ды Стэфана называў гэты працэс палітычным. Яшчэ ў 2011 годзе, калі яму былі прад'яўленыя першыя абвінавачванні, ён заяўляў, што пераслед быў пачаты з-за таго, што ён прапанаваў судзіць былога брытанскага прэм'ера Тоні Блэра за яго ролю ў вайне ў Іраку. Між тым пасля, у ходзе працэсу, Ды Стэфана часткова прызнаў сваю віну.

Фота: AP

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках