Улады Венесуэлы: Здароўе Чавэса пагоршылася
41- 5.03.2013, 8:02
Правадыр Венесуэлы пакутуе ад вострай рэспіраторнай інфекцыі, якая ўзнікла пасля снежаньскай аперацыі.
Пры гэтым улады краіны прызнаюць, што агульны стан правадыра дзяржавы далей заставацца вельмі кепскім, паведамляе ВВС.
Міністр сувязі і інфармацыі Венесуэлы Эрнэста Вільегас паведаміў, што ў Уга Чавэса «пагоршылася дыхальная функцыя».
Ён нагадаў, што правадыр Венесуэлы цяпер праходзіць новы і вельмі моцны курс хіміятэрапіі пасля працяглага лячэння на Кубе.
Мяркуецца, што ў Чавэса, які кіруе Венесуэлай ўжо 14 гадоў, рак прастаты.
Апошняя аперацыя была зробленая Чавэсу 11 снежня, з тых часоў яго ні разу не паказалі ў эфіры тэлебачання.
Улады толькі распаўсюдзілі ягоныя фатаграфіі, з выявай у палаце гаванскай клінікі з дочкамі.
У панядзелак сотні студэнтаў і прадстаўнікоў апазіцыі ў Каракасе выйшлі на дэманстрацыю з патрабаваннем дакладнай інфармацыі пра здароўе прэзідэнта Венесуэлы.